Кнігу, прысвечаную шляхецкім сядзібам Свіслацкага і Слонімскага раёнаў прэзентавалі 8 снежня ў Новым замку ў Гродне. Яна выйшла накладам усяго 500 экземпляраў, з чаго траціна ўжо прададзеная.

Кніга стала вынікам даследаванняў, якія аўтар праводзіў з 1990-х гадоў. Навуковец, доктар біялагічных навук, Анатоль Федарук асабіста пабываў у многіх апісаных ім сядзібах, даследаваў іх перадусім с пункту гледжання садова-паркавага мастацтва, выдатна ведаў існуючую літаратуру, вёў пошукі ў архівах.

старинные усадьбы гродненщины Анатолий Федорук
Презентация книги в Новом замке в Гродно

— Анатоль Тарасавіч Федарук — галоўны спецыяліст па гісторыі паркаў, сядзіб, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. На працягу ўсяго свайго жыцця ён апісваў паркі і сядзібы Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцей. Як аказалася, на тэрыторыі Гродзенскага рэгіёну самая вялікая колькасць сядзіб і паркаў. Таму вялікая праца па гісторыі сядзіб гэтага краю апублікавана ў некалькіх тамах, а не ў адным, як у астатніх выпадках, — расказала ў час прэзентацыі навуковая рэдактарка кнігі, кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вольга Папко.

старинные усадьбы гродненщины Анатолий Федорук

Пра аўтара

Анатоль Тарасавіч Федарук памёр 11 жніўня 2022 года. Пачынаючы з 2013 года ён выдаў шэраг кніг, прысвечаных старадаўнім шляхецкім сядзібам Гродзенскай вобласці. Першай выйшла кніга прысвечаная выключна Карэліцкаму раёну, другой — Бераставіцкаму, Ваўкавыскаму, Воранаўскаму, Гродзенскаму, Дзятлаўскаму, Зельвенскаму і Іўеўскаму раёнам. У 2020 годзе пасля доўгага перапынку, выкліканага хваробай, Анатоль Федарук выпусціў трэцюю кнігу. Яна была прысвечана сядзібам Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў. Не трапілі ў кнігі Федарука яшчэ два раёны вобласці - Смаргонскі Шчучынскі. Але ў выдавецкага дома «Звязда» ёсць плану надрукаваць і пяты том акурат пра гэтыя мясціны.

Ілюстрацыі для чацвёртай кнігі дапамаглі знайсці фатографы, калекцыянеры, уласнікі сядзіб, музейныя і бібліятэчныя супрацоўнікі. Яны адгукнуліся на заклік аўтара і рэдактара кнігі. Дапамагала працаваць над рукапісам і архівам дачка аўтара Наталля Федарук.

старинные усадьбы гродненщины Анатолий Федорук
Наталля Федарук з кнігай бацькі ў руках

Чацвёрты том выйшаў з друку ў кастрычніку 2022 накладам 500 экзэмпляраў. Больш за 160 ужо прададзена, паведамляе «Звязда». Цана кнігі - 67 рублёў. Неўзабаве кніга павінна з’явіцца ў крамах сеткі «Белкніга». У Гродне да гэтай сеткі адносяцца крамы «Светач» на Гарнавых, «Раніца» на Маставой, «Праметэй» на Савецкай, «Веды» на Ажэшкі, «Кругагляд» на БЛК і «Паўлінка» на Дзяржынскага.

старинные усадьбы гродненщины Анатолий Федорук