У Гродзенскім гарвыканкаме правялі прафілактычную гутарку з загадчыкам крамы «ОZ кнігі» ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti і кіраўніцтвам ГЗЦ. Ім распавялі аб «недапушчальнасці рэалізацыі» літаратуры, дзе апісваецца аднаполае каханне. Нараду ў Гродзенскім гарвыканкаме сабралі пасля звароту актывісткі Вольгі Бондаравай. Гэта стала вядома з дакументаў, якія Telegram-канале ў канцы чэрвеня выклала сама актывістка.

На зварот Вольгі адказала намеснік старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша. Яна паведаміла, што «кнігі ЛГБТ-тэматыкі» канфіскаваныя з продажу ў крамах «ОZ кнігі» і падзякавала за «праяўленую грамадзянскую пазіцыю і своечасовае інфармаванне органаў мясцовай улады для прыняцця мер рэагавання».


Пасля звароту Бондаравай у краме «OZ кнігі» ў Гродне прыбралі кнігу «Лето в пионерском галстуке». Яна распавядае пра аднаполае каханне ў савецкім піянерлагеры. Актывістка дамагалася гэтага некалькі тыдняў, пісала кіраўніцтву крамы, звярталася ў Мінінфарм і Гродзенскі гарвыканкам.

Акрамя таго, у гродзенскай краме «Green» знялі з продажу кнігі «Мифы о Беларуси» Вадзіма Дзеружынскага і «Welcome to Belarus» Алеся Гутоўскага. Кіраўніцтва гіпермаркета правяло разбіральніцтва пасля звароту актывісткі Вольгі Бондаравай.

Раней у дзяржаўныя кнігарні паступіла распараджэнне: зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984».