На плошчы Леніна ў Гродне працуе выстава машынабудавання ад 13 буйных беларускіх вытворцаў і оптыкіад БелОМА. Цягачы, апошнія мадэлі трактараў, тралейбус з аўтаномным ходам і электрычны кар’ерны самазвал паказваюць у межах працы Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Капотны спартыўны грузавік, спраектаваны інжынерамі каманды “МАЗ-СПОРТаўта” для ралі “Дакар-2020”. У 2022 годзе каманду знялі са спаборніцтваў праз санкцыі
Акрамя класічных БелАЗаў на выставу прывезлі навінку – першы электрычны кар’ерны самазвал на базе БелАЗ-7558 грузападымальнасцю 90 тон (на другім фота). Ёмістасць батарэі – 675квтч, запас ходу пры поўнай загрузцы – не менш за 2 гадзін. Яго прыблізны кошт – $1,62 млн, а магчымую эканомію пры яго выкарыстанні ацэньваюць у $68,5 тыс.
Сельгастэхніка ад “Гомсельмаш”Творчы калектыў выступае на цягачы для буксіроўкі самалётаў узлётнай масай да 600 тВайсковая і не толькі оптыка ад БелОМА – цеплавізары, прыборы начнога бачання, прыцэлы
Новыя рухавікі ад Міскага маторнага завода
Першы электрычны грузавы аўтамабіль ад BKM HOLDING. На адной зарадцы ён можа праехаць да 200 км, здольны везці ў кузаве да 7,8 т грузаСучасны сядзельны цягач ад МАЗа
На выставе можна было не толькі ацаніць тэхніку, але і купіць мерч з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі
Выстава буйнагабарытнай тэхнікі працуе 1 ліпеня апошні дзень.