Сотні матацыклістаў - удзельнікаў XIII Міжнароднага мотафестывалю «Хавайся ў бульбу» — у суботу, 22 красавіка, праехаліся калонай па Гродне і паказалі на плошчы Леніна сваю тэхніку.

Арганізаванай калонай у суправаджэнні ДАІ байкеры праехаліся па маршруце ад базы адпачынку «Купалінка» да плошчы Леніна. На плошчы, акрамя традыцыйнай прэзентацыі матацыклаў, арганізатары зладзілі і невялікі канцэрт з мясцовымі музыкамі.

Падчас выставы тэхнiкi на плошчы былі расстаўлены спецыяльныя скрынкі, каб кожны глядач або ўдзельнiк фестывалю змог дапамагчы жывёлам з арганiзацыi «Адданае сэрца».

Пасля гадзіны знаходжання на плошчы калона байкераў накіравалася назад на базу адпачынку «Купалінка», там удзельнiкаў чакаў другі дзень канцэртнай праграмы з хэдлайнерам — расійскім рок-гуртом «7Б».