Пачынаць здымкі можна проста зараз. На фоне квітнеючых вішань старыя аўтамабілі хуткай дапамогі выглядаюць асабліва пераканаўча. Hrodna.life упэўніўся — выглядае не горш, чым у галівудскіх фільмах.

Яны ўжо не маюць колаў. Іх дзверы замыкаюцца «на палена». Разбітае месцамі шкло ляжыць россыпам «брыльянтаў» у салонах. Каляровыя драты абвіваюць стойку зламанага руля. Над лабавым шклом — шэраг папяровых іконак. За краем абшывы тырчаць нікому не патрэбныя старыя грошы. Праз мутнае задняе шкло пазірае на свет пласмасавы чырвоны жук: «Божая кароўка, паляці на неба…»


Чытайце таксама: Кіроўца з Гродна расказаў, як хуткая дапамога працуе падчас пандэміі, якой быццам бы няма


Пастаўцеся ўважліва да парадаў медыкаў: часцей мыйце рукі і карыстайцеся санітайзерамі, насіце маскі і трымайце сацыяльную дыстанцыю. Калі можацце, заставайцеся дома.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life