Міліцыянт з Ваўкавыска, які праходзіць па “справе Аўтуховіча” пацярпелым, падаў іск аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Ён хоча спагнаць з абвінавачаных больш за 44,4 тыс. рублёў, перадае БелТА

Пацярпелы працуе ў міліцыі больш за 15 гадоў, з траўня 2022 года – участковым інспектарам. Да гэтага працаваў старшым інспектарам аховы правапарадку. У 2020 годзе мужчына ўваходзіў у “групу па тлумачэнні заканадаўства” на масавых мерапрыемствах. Ён здымаў удзельнікаў акцый і больш за 40 разоў выступаў сведкам на судовых працэсах, дзе судзілі ўдзельнікаў пратэстаў, перадае БелТА.

Узарвалі аўтамабіль і дом

У пачатку кастрычніка 2020 года ўзарвалі яго аўтамабіль і недабудаваны дом у Ваўкавыску. Пацярпелы заявіў, што шкода ад згарэлай машыны склала больш за 1,8 тыс. рублёў, дома – больш за 32,5 тыс.рублёў. Маральную шкоду ён ацаніў у 15 тыс. рублёў. Згодна з матэрыяламі справы, дом і аўтамабіль у пачатку кастрычніка 2020 года падпалілі Мікалай Аўтуховіч і Павел Сава.

Паступалі пагрозы

У адным з Telegram-каналаў была размешчана інфармацыя пра яго, паведаміў пацярпелы. Мужчына распавёў, што яму і сям’і яго цёзкі паступалі пагрозы. З пачатку судовага працэсу пагрозы паступалі і бацькам пацярпелага.

– Паступалі пагрозы: “А як пажывае твая мама”, “А ці здаровы твой тата”? З пачатку судовага працэсу бацькі пачалі атрымліваць паведамленні: “Ваш сын памёр”. Былі пагрозы маім цёзкам, даводзілася доўгі час забяспечваць бяспеку іх сыну. Але ўсе пагрозы тычыліся здароўя і жыцця, не маёмасці, — растлумачыў супрацоўнік Ваўкавыскага РАУС, піша “Гродзенская праўда”.

Чытайце таксама: