Рэстаран «ШЭРВУД» адкрыўся 21 чэрвеня на Падольнай, 37. Раней тут быў рэстаран «Веранда». Новае месца ўладальнікі пазіцыянуюць як «самы зялёны рэстаран Беларусі».

“Шэрвуд” на беразе Нёмана. У Гродне з’явіўся новы рэстаран - “самы зялёны ў Беларусі”
Рэстаран «ШЕРВУД». Крыніца: Hrodna. life

«Мы хацелі стварыць установу, прасякнутую цудамі высокай кухні і чараўніцтвам уражанняў ад прыемнага баўлення часу. Так і нарадзіўся інтэр'ер напоўнены раслінамі і насычанымі фарбамі, асацыяцыяй з якімі стаў Шэрвудскі лес з яго гісторыяй пра дабро і цуды», — сказалі Hrodna.life у рэстаране «ШЭРВУД».

У інтэр'еры рэстарана выкарысталі цэглу, дрэва, ляпніну, а таксама расліны. Новыя ўладальнікі пакінулі тэрасу з відам на Нёман і чыгуначны мост.

“Шэрвуд” на беразе Нёмана. У Гродне з’явіўся новы рэстаран - “самы зялёны ў Беларусі”
Рэстаран «ШЕРВУД». Крыніца: Hrodna. life

Чытайце таксама: Выпіць каву з відам на Нёман ці знайсці таямнічае месца за Фарай Вітаўта. Топ-9 летніх пляцовак Гродна

Хто стаў шэфам

Шэф-повар новага рэстарана - мінчанін Сяргей Крамянеўскі. Ён працаваў у мінскіх рэстаранах: «Maslow6», «Pinki Bandinsky», «Mona», у латвійскім «Laivas», а таксама ў іспанскіх рэстаранах з мішленаўскімі зоркамі «El celler de can roca» і «MANAIRO».

Сяргей не толькі стварыў меню для рэстарана, але і застаўся ў ім працаваць.

Што па чым

У «Шэрвудзе» падаюць стравы міжземнаморскай кухні. Акрамя зеляніны, гародніны, мяса, у меню ёсць морапрадукты: грабенчыкі і камчацкі краб.

Карпача з крэветак з рукалай і перцам чылі ў рэстаране каштуе 25 рублёў. Стэйк са свінной выразкі з брокалі, спаржай і соўсам — 26 рублёў.

Акрамя звычайнага меню з 12:00 па 16:00 прапануюць ланч-меню. У гэты час халаднік будзе каштаваць 4 рублі, бульбяное пюрэ — 2 рублі, а катлета «Папараць-кветка» — 5,5 рублёў.

На выхадных у рэстаране плануюць праводзіць сямейныя бранчы.

“Шэрвуд” на беразе Нёмана. У Гродне з’явіўся новы рэстаран - “самы зялёны ў Беларусі”
«ШЕРВУД». Крыніца: Hrodna. life