Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным на форуме рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін 20 чэрвеня на сустрэчы ў Мінску з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, піша «РИА Новости».
IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Гродне з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года. Таксама на яго плануюць прыехаць старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка і 41 расійскі губернатар.
Падчас мерапрыемстваў форуму плануюць падпісаць каля 50 пагадненняў на суму больш чым $ 1 млрд долараў. Форум збіраюцца прысвяціць паглыбленню інтэграцыі Беларусі і Расіі і ролі рэгіёнаў у гэтым працэсе. На ім абмяркуюць збліжэнне заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў сферы аграпрамысловага комплексу, інтэграцыю сістэм вышэйшай адукацыі, адзіную навукова-тэхналагічную прастору і імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве.