Тэма «інтэграцыі» з Расіяй трохі знізіла актуальнасць, але нібыта беларускія сайты навінаў прарасійскай скіраванасці не перастаюць марнаваць грошы на сваю папулярызацыю.

Сайт Zviestki news, які з’явіўся ў канцы 2019 года, закупляе SEO-артыкулы для прасоўвання праз біржы артыкульнага прасоўвання, у тым ліку праз collaborator.pro.

Праз гэтую біржу Zviestki за 10 долараў хацелі размясціць артыкул з актыўнай спасылкай на сайт: псеўдааналітычны тэкст, які тычыцца пытанняў інтэграцыі, з загалоўкам «При каких условиях Минск получит скидки на российские энергоресурсы».

Такія артыкулы, з актыўнымі адкрытымі спасылкамі, размешчаныя на пляцоўках з добрым рэйтынгам, павышаюць пазіцыі рэкламуемага сайта ў пошукавых сістэмах.

Прарасійскія сайты ў Беларусі спрабуюць купіць папулярнасць
Скрыншот сайта Zviestki
Ні імя аўтара артыкула, не імя якога-небудзь эксперта ў тэксце не пазначаныя.

Затое ў канцы артыкула зроблена «правільная» выснова:

«Руководство России могло бы оказать влияние на стоимость нефти и газа для Беларуси, но пока что не делает этого, так как Минск колеблется при выборе внешнеполитического курса, обозначая желание помириться и сблизиться с Западом. При этом ни Европа, ни Соединённые Штаты не собираются оказывать реальной экономической поддержки республике. Максимум — кредиты, которые нужно возвращать.

Если Минск откажется от попыток шантажировать Москву, пытаясь таким образом добиться скидок на энергоресурсы, а начнёт выполнять дорожные карты в рамках проекта Союзного государства, то будущее у нашей экономики видится вполне стабильным".

Таксама на сайце Zviestki можна знайсці артыкулы, прысвечаныя беларускай апазіцыі.

Прарасійскія сайты ў Беларусі спрабуюць купіць папулярнасць
Скрыншот сайта Zviestki

Прарасійскія сайты ў Беларусі спрабуюць купіць папулярнасць
Скрыншот сайта Zviestki
Паблік Zviestki Вконтакте аднесены да спісу «таксічных» у справаздачы міжнароднай ініцыятывы экспертаў iSANS, якая займаецца аналізам і процідзеяннем гібрыдным пагрозам дэмакратыі, вяршэнству закона і суверэнітэту краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, і Еўразіі.


Чытайце таксама:

Россия финансирует проекты, созданные для лишения Беларуси независимости

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life