У садовым таварыстве “Хімік-Азот”, размешчаным у район будаўніцтва новай аб’язной дарогі ў Гродна, цалкам згарэла адна з дачаў, якая падлягала зносу.

Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС днём 2 сакавіка, у 15:43. Гарэў дачны дом па вуліцы Карскага, у СТ «Хімік-Азот». Вядома, што дом павінны былі знесці пры работах па працягу вуліцы Паўднёвай і трасы М6 для ўладкавання аб’язной дарогі. Як паведамляе Гродзенскае ўпраўленне МНС, дом згарэў цалкам. Прычына пажару пакуль невядомая.

У Гродне цалкам згарэла "азотаўская" дача - яе павінны былі зносіць

“Вечерний Гродно” піша, гэта ўжо другі падобны выпадак у садовым таварыстве «Хімік-Азот». Першы адбыўся 23 студзеня.

Будаўнічыя працы ў садовым таварыстве пачаліся яшчэ ў снежні. Усяго ў СТ «Хімік-Азот» і «Пуцеец» зносяць каля 100 пабудоў. Кампенсацыйныя выплаты за знос ад УКБ аблвыканкама атрымліваюць гаспадары толькі “ўзаконеных” дамоў. Частка дачаў у таварыстве на 950 участкаў такімі не прызнаюць – улады лічаць іх “самабудам”. Людзі не згодныя з такім меркаваннем, збіраюць дакументы і судзяцца.

Чытайце таксама: «Жылі, падаткі плацілі – а выявілася, незаконна». У Гродне каля «Азота» знясуць амаль 100 дачаў