У Гродне пачалі працы па прадаўжэнні вуліцы Паўднёвай і трасы М6 для ўладкавання аб’язной дарогі. У зону зносу трапілі дачы садовага таварыства «Хімік-Азот».

— Работы ўжо пачаліся і вядуцца планамерна. У першую чаргу зсносяцца не ўзаконеныя пабудовы ў садовым таварыстве «Путеец», — распавёў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. — Далей дачныя будынкі будуць зносіцца і ў садовым таварыстве «Хімік-Азот» на ўчастку ад аднакалейная чыгуначнага моста, які перабудуюць пад аўтамабільны, і да развязкі з аўтадарогай М6. Тыя, у каго дачныя зямельныя ўчасткі ўзаконеныя, атрымаюць кампенсацыйныя выплаты ад УКБ аблвыканкама.

Як піша grodnonews.by, работы праводзяцца без якіх-небудзь ускладненняў. Членам садовых таварыстваў, якія трапілі ў спіс пад знос, дадзена права разабраць і вывезці ўсё патрэбнае ў вызначаныя тэрміны. Цяпер ім у дапамогу выдзелена тэхніка УЖРЭП Кастрычніцкага раёна.

Тым часам актывізаваліся планавальныя працы на подступах да моста. На левым беразе Нёмана закладваюць будаўнічы гарадок.
У Гродне пачалі зносіць "азотаўскія" дачы: ідзе падрыхтоўка да падаўжэння Паўднёвай і М6