Telegram заблакаваў каналы «Желтые Сливы» і «ГУБОП». У Гродне пачалі судзіць зняволенага паводле «справы Зельцара». У Мікалая Аўтуховіча і Сяргея Рэзановіча абвастрыліся праблемы са здароўем падчас суду. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 30 траўня па 5 чэрвеня.
«Желтые Сливы» заблакавалі 4 чэрвеня, ГУБОП — 4 і 5 чэрвеня. Для апошніх гэта ўжо 10-е блакаванне. Абодва каналы публікавалі «пакаянныя відэа» і асабістыя дадзеныя затрыманых па палітычных матывах.
Пазней стала вядома, што да кіраўніцтва Telegram, Apple і Google звярнуўся Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Яны прасілі адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей: у прапагандысцкіх каналах сістэматычна публікавалі «пакаянныя» відэа, удзельнікамі якіх былі непаўналетнія. Дзеці - вельмі ўразлівая група, а на распаўсюджваных відэа было відаць, што падлеткі відавочна напалоханыя. Можна меркаваць, што на іх аказваўся ціск, паведамілі ў БХК.
Дакладны артыкул Крымінальнага кодэкса невядомы. Адвакат Любенчука знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, паведамляе «Еўрарадыё».
Інфармацыя аб затрыманні Любенчука з’явілася 26 траўня. Па звестках праваабаронцаў, адбылося гэта ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.
Начальнік Гродзенскай памежнай групы Канстанцін Моластаў атрымаў медаль ад Лукашэнкі «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы». Моластаў адзначыў, што Гродзенская памежная група стала найлепшай у Беларусі паводле вынікаў 2021 года, а памежнікі спынілі 40 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Па паведамленнях жа памежнай службы Польшчы, беларуска-польскую мяжу за той перыяд спрабавалі перасекчы каля 40 000 разоў.
Моластава ўнеслі ў санкцыйныя спісы ў снежні 2021 года як адказнага за арганізацыю міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.
Увечары 30 траўня сайт перастаў адкрывацца ў кліентаў ByFly і МТС. Пазней доступ знік і ў сетках іншых правайдэраў. Пры адкрыцці старонкі ў Беларусі стала з’яўляцца паведамленне, што доступ да рэсурсу абмежаваны. Прычыну блакавання сайта рэдакцыі не паведамілі.
Сайт адкрываецца праз VPN, рэдакцыя рыхтуе люстэрка сайта. Раней інфармацыйную прадукцыю сайта і некаторых сацыяльных сетак MOST прызналі «экстрэмісцкай».
MOST — гэта рэсурс, які стварыла каманда беларускіх журналістаў, якія выехалі ў вымушаную эміграцыю.
Карэспандэнт навінавага партала gs. by Ганна Валадашчук 30 траўня не змагла трапіць у школу № 5 у Слоніме на мерапрыемства з нагоды заканчэння навучальнага года, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святлана Валько сказала, што сёлета былі ўзмоцненыя меры бяспекі, таму ўсе ўдзельнікі і госці на мерапрыемстве былі загадзя ўзгодненыя. Раней з асвятленнем урачыстасцяў у гэтай школе ў карэспандэнтаў газеты і партала праблем не было.
У 2020 годзе журналіста газеты і дырэктара выдавецкага прадпрыемства Яўгена Валадашчука выклікалі на допыт у міліцыю, аштрафавалі, ён правёў суткі за кратамі. У рэдакцыі правялі ператрус і забралі камп’ютары. Пазней друкарня адмовіла газеце ў друку — цяпер працуе толькі сайт.
29-гадовага Аляксандра Аляксандравіча Гаўрыліка 1 чэрвеня пачалі судзіць паводле арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады і арт.130 ч. 1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы. Справу разглядае Віталь Кулеш ў Гродзенскім абласным судзе.
Жыхара Бераставіцы затрымалі ў верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцара. Гаўрылік знаходзіцца ў СІЗА турмы № 1 Гродна. Прызнаны палітвязнем.
Раней па «справе Зельцара» выносілі розныя прысуды: ад 1,5 гадоў «хатняй хіміі» да 3 гадоў калоніі.
1 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе суддзя Анатоль Заяц пачаў разглядаць справу па шэрагу артыкулаў КК:
Аляксей быў работнікам пятай гарадской паліклінікі, загадчыкам аддзялення прафілактыкі, урачом-тэрапеўтам.
Пра яго затрыманне стала вядома ў лістападзе 2021 года. Тады яго судзілі па шэрагу адміністрацыйных артыкулаў. З ім запісалі «пакаяльнае відэа». Аляксей не прызнаны палітвязнем, але ёсць у спісе ініцыятывы dissidentby.
Гродзенец з ліпеня 2020 года да лістапада 2021 года размяшчаў у «дэструктыўных Telegram-каналах» паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, у тым ліку вышэйшых службовых асоб. Таксама ён выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэмы, прыніжаў іх гонар і годнасць.
У ходзе расследавання выявілі 35 фактаў «злачыннай дзейнасці» фігуранта, а па крымінальнай справе прызнана пацярпелымі 26 чалавек. Абвінавачваны віну прызнаў часткова. Справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Мужчыну заключылі пад варту.
Яго будуць судзіць па наступных артыкулах КК:
У Сяргея Разановіча — цукровы дыябет. Палітвязень ужо некалькі дзён скардзіцца на стан здароўя. У мінулую пятніцу, калі ў судзе перайшлі да допыту Сяргея, ён стаў адчуваць сябе вельмі дрэнна, таму перапынак у судзе абвясцілі раней, чым звычайна — у 16: 00, паведамляе «Вясна».
Таксама паведамляюць, што ў Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са спінай, і ён пастаянна адчувае моцны боль. Гэта звязана з клеткай-«стаканам», у якім яго штодня ўтрымліваюць амаль тры тыдні. У «стакане» амаль няма месца, а сядзець можна толькі на вузкай лаўцы.
Допыты абвінавачаных працягваюцца.
«Шкада дзяўчынку. Трэба пытанне гэты вырашаць, — сказаў Лукашэнка. — Яна ж расіянка… У нас ёсць практыка. Мы можам расійскага грамадзяніна перадаць у Расію. Няхай яна там адбывае тэрмін. Ці яны што хочуць, там робяць. Думаю, для яе вялікая навука».
Сафію Сапегу 6 траўня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе асудзілі да шасці гадоў калоніі.
Сяргея Луфярэнку пачалі судзіць 2 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна за:
Яго затрымалі ў сакавіку 2022 года за каментары і нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога».
На камеру затрыманы сказаў, што адбываў пакаранне паводле арт. 147 ч. 1 КК «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» і 139 ч. 2 КК «Забойства». Раней ён быў футбольным фанатам і набіў сабе татуіроўкі нацысцкай сімволікі. Мужчына абавязаўся звесці іх. З ім «правялі працу» і змясцілі ў ІЧУ.
Яго затрымалі за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў - у тым ліку на папяровых носьбітах. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Затрыманне правялі на вачах у спадарожніцы гродзенца — ён паспеў аддаць ёй заплечнік.
Падрыхтаваны загад, згодна з якім ўрачыстыя лінейкі пройдуць з праслухоўваннем дзяржаўнага гімна, узняццем дзяржаўнага сцяга ў дні дзяржаўных святаў, расказаў sb.by міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Прадугледжаны льготы пры паступленні для выпускнікоў ваенна-патрыятычных класаў. У планах — замацаваць адпаведныя прэферэнцыі для тых, хто навучаецца ў ваенна-патрыятычных клубах. Сумесна з МУС распрацоўваюць навучальныя праграмы. Пасля іх рэалізацыі школьнікі без экзаменаў паступяць у спецыялізаваныя ўстановы — кадэцкія вучылішча, ліцэі МУС, МНС, Сувораўскае вучылішча.
З верасня ў школах Беларусі з’явяцца «10 залатых правілаў педагога». «Настаўнікі павінны пацвярджаць высокі статус адпаведным знешнім выглядам, паводзінамі ў сацсетках, правільна выбудаванай камунікацыяй з бацькамі», — распавёў міністр.
Навучэнцам прыйдзецца пакінуць свае тэлефоны ў спецыяльна абсталяваных месцах. Мабільныя можна будзе выкарыстоўваць толькі ў навучальных мэтах, напрыклад, пры счытванні QR-кодаў.
У кожнай школе і гімназіі адкрыюць музей або музейны пакой.
Распрацаваны новы тыпавы навучальны план — павялічваецца колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў у 10‑м і 11-м класах на базавым узроўні.
Прапрацоўваецца ўкараненне з 1 верасня наступнага навучальнага года адзіных элементаў школьнага адзення для канкрэтнай установы. Разглядаюць магчымасць увядзення абавязковай школьнай формы з 2023 года.
«Рэзка пачалася блакада перапіскі Анджэя Пачобута з дзіцем. Прычына, відавочна, польская мова. Сёння вярнуўся ліст з такой пазнакай: НЕ ПРАЙШЛО ЦЭНЗУРУ, у якім разам з маім быў ліст сына па-польску пра тое, як ён скончыў школьны год… Сёння даведалася, што Анджэю вярнулася тры лісты па-польску для Ярэка…», — напісала жонка палітвязня ў Facebook.
Літоўскі тэлеканал Laisves TV сабраў у прамым эфіры больш за 5 мільёнаў еўра, каб купіць для ўкраінскіх ваенных беспілотнік Bayraktar TB2. Грошы на рахунак паступалі з хуткасцю 1500−1700 еўра ў хвіліну.
У траўні ў галерэі «400 квадратаў» праз адзін дзень працы закрылі выставу сучаснай скульптуры. Прычынай стаў зварот актывісткі Вольгі Бондаравай. Гэта падзея супала з заканчэннем дамовы арэнды з гандлёва-забаўляльным цэнтрам. Па словах прадстаўніка галерэі, ГЗК не захацеў яго падаўжаць.
Суддзю суда Смаргонскага раёна Дзмітрыя Дамарада вызвалілі ад пасады ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Раней ён спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Людмілы Сульжыцкай, якую судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таксама ён апраўдаў смаргонскага актывіста Аляксандра Паплаўскага, паведамляе «Наша Н**а». Рэдакцыя Hrodna. life прааналізавала указ № 186 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».
Абласны спартыўна-патрыятычны клуб «Честь Родины» ліквідавалі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда 24 траўня. Прычынай сталі не ліквідаваныя своечасова парушэнні ў дакументацыі. Арганізацыя рыхтавала дзяцей да паступлення ў ваенныя і міліцэйскія ВНУ і праводзіла сустрэчы з ветэранамі АМАП і спецназа. Аб сітуацыі Hrodna. life распавёў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Багалюбаў.
У гродзенскай польскай школе (СШ № 36) з 2022 года пачнуць выкладаць на рускай мове. Пра адмену апошняй гадзіны польскай мовы і літаратуры паведаміла дырэктарка сярэдняй школы № 36 Данута Сурмач. У бацькоў гэта інфармацыя выклікала «глухую злосць і бяссіле», сказала Hrodna. life маці вучня школы Наталля. Па словах Наталлі, бацькі будуць прасіць каб пакінулі гадзіну польскай мовы, «бо абяцанняў ніякіх не далі».
Суд Шчучынскага раёна 31 траўня асудзіў 30-гадовага палітзняволенага Яўгена Буйніцкага да чатырох з паловай гадоў узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 110 базавых велічыняў (3 520 рублёў). Яго прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 371 КК — наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай. Ён дапамагаў эвакуявацца з Беларусі людзям, якія ратаваліся ад палітычна матываванага пераследу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Гераіні дзевяці гісторый Дароты Данілевіч — 10 беларусак і 1 беларус. Пяць аповядаў - пра людзей з Гродна. У кнігу увайшлі гісторыі дырэктаркі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі, журналісткі Ірыны Новік, студэнткі Маргарыты Шыша, сёстраў Жаны Захаркевіч і Надзеі Сцепанцовай, гісторыя Вольгі Каракінай, што чакала з турмы палітвязня Дзмітрыя Фурманава. Таксама гераінямі кнігі сталі журналістка Наталля Лубнеўская, палітых Вольга Кавалькова, студэнтка Дыяна Ігнаткова, дэфектолаг Іна Трусава.
Пры выездзе з Гродзенскай вобласці ў Польшчу і Літву фізічныя асобы могуць вывозіць прадукты без абмежаванняў. Адмену лімітаў да канца 2022 года зацвердзіў Гродзенскі аблвыканкам.
Еўрасаюз зацвердзіў шосты пакет санкцый супраць Расіі. У яго патрапілі і беларускія прадпрыемствы. Сярод іх Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Гэта адбылося 3 чэрвеня, у 100-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны.
«Калі вы будзеце дарыць нам энергію, мы падорым вам яшчэ больш», — абяцалі на армянскім падворку перад нацыянальным танцам. Армянін прасіў даць прастору, адвесці дзяцей, і кареглазых барадатыя мужчыны пачалі энергічна рухацца. 4 чэрвеня Гродна святкаваў другі дзень XIII фестывалю нацыянальных культур, дзе рускіх размясцілі насупраць украінцаў, у цэнтры было каля 200 сілавікоў, а міністр культуры жадаў краіне мірнага неба. Віктар Шалкевіч жа расказаў, чаму замест фестывалю нацкультур паедзе на вёску.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…