Суддзю суда Смаргонскага раёна Дзмітрыя Дамарада вызвалілі ад пасады ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Раней ён спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Людмілы Сульжыцкай, якую судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таксама ён апраўдаў смаргонскага актывіста Аляксандра Паплаўскага, паведамляе «Наша Н**а». Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала указ № 186 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».

Па Гродзенскай вобласці прызначылі:

  • Аленцэвіч Вікторыю Уладзіміраўну — суддзёй суда Смаргонскага раёна на пяцігадовы тэрмін. Верагодна, у сакавіку 2022 года яна была стажорам суддзі, заўважыў Telegram-канал «Право имеют»;
  • Ваўчка Ігара Мікалаевіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і старшынёй суда Навагрудскага раёна. Ён выносіў прысуды па «палітычных» справах і рашэнні па адміністрацыйных артыкулах пасля выбараў;
  • Карэцкага Юрыя Міраслававіча — суддзёй Гродзенскага абласнога суда бестэрмінова,
  • Лешыка Артура Яўгенавіча — суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін;
  • Палякову Наталлю Расціславаўну — суддзёй суда Лідскага раёна бестэрмінова. Паводле інфармацыі партала Zubr, пасля выбараў яна па адміністрацыйных артыкулах давала штрафы;
  • Станулевіч Наташу Анатольеўну — суддзёй суда Астравецкага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Шуманскую Вольгу Юр’еўну — намеснікам старшыні суда Ленінскага раёна Гродна. Вольга найбольш часта прызнавала інфармацыю ў розных рэсурсах экстрэмісцкай. Ігар Банцэр па яе вырашэнню заплаціць 81 рубель 66 капеек папраўчым установе адкрытага тыпу № 9 Віцебска і 64 рубля дзяржпошліны, хоць не жыў там.

Чытайце таксама: Больш за 60 каналаў і чатаў у Гродне і вобласці прызналі экстрэмісцкімі. Як гэта адбываецца і чаго варта баяцца?

Шэраг суддзяў у Гродзенскай вобласці вызвалілі ад пасады:

  • Баўсук Алу Іванаўну — ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Ленінскага раёна Гродна ў сувязі з выхадам у адстаўку;
  • Балондзя Сяргея Вячаслававіча — ад пасады суддзі суда Смаргонскага раёна ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Ён асудзіў на 2,5 года «хіміі» індывідуальнага прадпрымальніка са Смаргоні Рамуальда Улана;
  • Гаўрылава Аляксандра Юр’евіча — ад пасады суддзі суда Лідскага раёна ў сувязі з выхадам у адстаўку;
  • Дамарада Дзмітрыя Анатольевіча — ад пасады суддзі суда Смаргонскага раёна ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў;
  • Аляхновіча Васіля Пятровіча — ад пасады старшыні суда Навагрудскага раёна ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў, пакінуўшы яго на пасадзе суддзі гэтага суда. Ён прызнаў вінаватымі палітычных зняволеных Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанку.

Чытайце таксама: