Навіны

Галерэя «400 квадратаў» у Triniti закрылася пасля звароту Бондаравай. ГЗК не працягнуў дамову арэнды

У траўні ў галерэі «400 квадратаў» праз адзін дзень працы закрылі выставу сучаснай скульптуры. Прычынай стаў зварот актывісткі Вольгі Бондаравай. Гэта падзея супала з заканчэннем дамовы арэнды з гандлёва-забаўляльным цэнтрам. Па словах прадстаўніка галерэі, ГЗК не захацеў яго падаўжаць.

«Я выказваю падзяку за год паспяховага супрацоўніцтва з адміністрацыяй Triniti. Вельмі шкада, што даводзіцца закрываць прыгожы праект, які прыносіў шмат радасці жыхарам горада, — распавёў прадстаўнік галерэі Hrodna.life. — Мы стараліся прывозіць актуальныя выставы і праводзіць мерапрыемствы для жыхароў горада на дабрачыннай аснове».

Галерэя праіснавала год. Там прайшла выстава-амаж, прысвечаная памерламу Захару Кудзіну. У галерэі выстаўляўся мастак Аляксандр Балдакоў. Праходзіла рэтраспектыўная выстава мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава.

Што здарылася?

Падчас планавання выставы ці іншага масавага мерапрыемства арганізатар падае заяўку мінімум за два тыдні да пачатку мерапрыемства ў адміністрацыю горада, распавёў прадстаўнік галерэі. Гэтак жа ён зрабіў і для выставы «СКУЛЬПТУРА». Аднак у заяўцы быў няпоўны пералік аўтараў, так як да апошняга моманту склад удзельнікаў мяняўся «у сувязі з навінамі ў нашай краіне і ў суседзяў». Куратар выставы — Іван Арцімовіч — быў заяўлены адразу.

«Адразу ж пасля адкрыцця выставы спадарыня Бондарава адправіла зварот у гарвыканкам з просьбай аб закрыцці выставы, бо адзін з яе ўдзельнікаў, ён жа куратар, нібыта не адпавядае яе паданням аб правільнай грамадзянскай пазіцыі і ўся выстава нібыта не адпавядае ўяўленням аб цудоўным спадарыні Бондаравай. Гэты зварот і няпоўны спіс удзельнікаў выставы сталі фармальнай прычынай для прыпынення працы выставы і накіравання камісіі з адміністрацыі горада. Камісія прапанавала зняць большую частку работ, усумніўшыся ў іх мастацкай каштоўнасці», — распавёў прадстаўнік.

Як гэта спрабавалі вырашыць?

«Беларускі саюз мастакоў» падаў ліст адміністрацыі і быў гатовы стварыць экспертную камісію з вядомых мастацтвазнаўцаў і скульптараў. Аднак гэта прапанова, па словах прадстаўніка, не была пачута адміністрацыяй. Тады ён з куратарам прынялі рашэнне аб закрыцці выставы.

«Так як у выставе прымалі ўдзел прызнаныя скульптары, куратарам і галерэяй была праведзена вялікая праца над канцэпцыяй, над цэльнасцю экспазіцыі, мы вырашылі, што пакідаць напалову зрэзаны праект ніжэй за нашу годнасць», — лічыць ён.

Гэтая выстава стала апошняй у галерэі — дамову арэнды не працягнулі. Раней пра прычыны закрыцця выставы «СКУЛЬПТУРА» ні гарвыканкам, ні прадстаўнікі ТРК не сталі гаварыць з рэдакцыяй.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025