Навіны

Гродзенскі фрык-тэатр знік з афішы «Ночы музеяў» і можа страціць месца ў цэнтры культуры: зноў паскардзілася Бондарава

Фрык-тэатр «Гексаген» павінен быў выступіць на Ночы музеяў у Гродне. Гэта абурыла праўладную актывістку Вольгу Бондараву. У выніку афіша падзеі знікла з сайта Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры (ГЦК). Па горадзе пайшлі чуткі, што «Гексаген» наогул плануюць выгнаць з цэнтра. Журналіст Hrodna.life спытаў пра адмену мерапрыемства і будучыню тэатра ў дырэктара ГЦК Уладзіміра Сацюка.

У чым справа?

У межах міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры арганізаваў 20 траўня творчы праект «Вне времени». У межах яго павінна адбыцца экскурсія «Рамантыка XVIII стагоддзя» па парку імя Жылібера. На ёй павінен выступіць фрык-тэатр «Гексаген».

Гэта не задаволіла праўладную актывістку Вольгу Бондараву. Яна напісала ў сваім Telegram-канале, што акторы тэатра нібыта «выступаюць супраць дзяржаўнай улады», а ў «ГЦК ім даюць зялёнае святло».

18 траўня Бондарава патэлефанавала ў ГЦК і размаўляла з кіраўнічкай аддзелу культурна-масавай працы. Яна патрабавала, каб з афішы мерапрыемства прыбралі ўзгадку пра тэатр «Гексаген», а таксама асоб, якія з ім супрацоўнічаюць.

Пасля гэтага афіша мерапрыемства з удзелам фрык-тэатра «Гексаген» знікла з сайта ГЦК. Паводле інфармацыі Hrodna.life, прэтэнзіі Бондаравай абмяркоўваліся на ўзроўні Гродзенскага аблвыканкама.

Што будзе з Ноччу музеяў і «Гексагенам»?

Мерапрыемства «адбудзецца дакладна», але ці выступіць на ім тэатр «Гексаген» — невядома. «Не магу адказаць дакладна», — сказаў Hrodna.life дырэктар цэнтра культуры Уладзімір Сацюк.

«Што будзе — я не ведаю. Сёння застанецца» ["Гексаген" у складзе цэнтра культуры — Hrodna.life], заўтра не ведаю. Я сам буду вырашаць. Мне не трэба раіць, што рабіць. У мяне такіх 45 калектываў", — адказаў Сацюк.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, экскурсія дакладна пройдзе без удзелу «Гексагена» — гэта было вырашана яшчэ за дзень да падзеі.

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025