Пасяджэнне па справе Мікалая Аўтуховіча будзе праходзіць не ў будынку абласнога суда, як паведамлялася раней. Для працэсу вызначылі памяшканне для суда ў турме. Сам суд перанесены з 16 на 18 траўня.
Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Раней паведамлялася, што 18 траўня пачнецца судовы працэс і ва Уладзіміра Гундара — імаверна, разам з Мікалаем у гэты дзень пачнуць судзіць усіх фігурантаў «справы Аўтуховіча», піша Telegram-канал «Право им**т».
Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці — падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала у Гродзенскі абласны суд крымінальная справа ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча і яго ўдзельнікаў «групы». Яго будуць судзіць за:
- стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй па ч.ч. 1−3 арт. 285 КК,
- замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 КК,
- здрада дзяржаве па ч. 1 арт. 356 КК (інкрымінавана толькі Аўтуховічу),
- распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па ч. 3 арт. 130 КК,
- заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, па ч. 3 арт. 361 КК,
- замах на ўцягванне ў тэрарыстычную дзейнасць па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 290−2 КК,
- акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго паводле ч. 3 арт. 289, а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 КК,
- незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, у тым ліку падрыхтоўка да такіх дзеянняў па ч. 3 і ч. 4 арт. 295, а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 295 КК,
- незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплектаў боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад па ч. 3 арт. 333−1 КК,
- незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, па ч. 1 арт. 295−3 КК;
- арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па ч. 1 арт. 342,
- укрывальніцтва цяжкага злачынства па ч. 1 арт. 405 КК.
Суддзя — Максім Філатаў. Яго прызначылі суддзёй Гарадзенскага абласнога суда на пяць гадоў. Раней ён працаваў намеснікам старшыні і суддзі суда Лідскага раёна. Асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка, трапіў у чацвёрты пакета санкцый Еўрасаюза.
Хто яшчэ праходзіць па «справе Аўтуховіча»?
Разам з Мікалаем па справе праходзіць яшчэ 11 чалавек. Сярод іх 52-гадовы праваслаўны святар з Жабінкаўскага раёна Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел. Па справе праходзіць 59-гадовая пенсіянерка Галіна Дзербыш з аграгарадка Абухава, якая дапамагала бяздомным жывёлам. Для 60-гадовага краязнаўцы з Баранавічаў Уладзіміра Гундара гэта другая крымінальная справа. Першы прысуд у 3 гады калоніі яму вынеслі за «гвалт у дачыненні да службовай асобы» 20 траўня 2021 года. Гундара таксама абвінавачвалі ў тэрарызме, але пазней гэтае абвінавачванне знялі.
В «групе» і 45-гадовая Ірына Гарачкіна з Ваўкавыска, 54-гадовая актывістка Вольга Маёрова з Минска (ёй пагражае шэсць крымінальных артыкулаў), 32-гадовы Віктар Снегур з Лельчыцкага раёна, 46-гадовы Павел Сава з Мінска, 65-гадовая Ірына Мельхер і яе 27-гадовы сын Антон з Брэста і 51-гадовы Артур Папок са Смаргонскага раёна (абвесшчаны ў вышук).
Аўтуховіч — двойчы былы палітвязень
Мікалай Аўтуховіч — ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч з Ваўкавыска. У 2004 годзе ён удзельнічаў у выбарах у парламент, але прайграў. У 2006 годзе яго асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў Мікалая вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з нанясеннем шкоды бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Яго справу прызналі палітычна матываванай.
Аўтуховіч быў адным з шасці палітвязняў, якіх вызвалілі датэрмінова ў 2008 годзе ў выніку санкцый ЗША і ЕЗ. У 2009 годзе яго зноў затрымалі і ў 2010 асудзілі нібыта за захоўванне зброі. Праваабаронцы другі раз прызналі Мікалая палітвязням. Яго вызвалілі 8 красавіка 2014 года. Тэрмін зняволення ён адбыў цалкам, паведамляе palitviazni info. У 2018 годзе Мікалай Аўтуховіч часова з’ехаў за мяжу.
Чытайце таксама: «Я не верю». Правозащитник комментирует обвинения Николаю Автуховичу, который находится в СИЗО КГБ