У 2022 годзе Стары мост у Гродне плануюць перакрыць для замены пакрыцця. На мосце цалкам зрэжуць асфальт і пакладуць новы. Пра гэта паведаміла Гродзенская праўда.

Зноў заторы. На Старым мосце плануюць замяніць асфальт
Стары мост у Гродне. Фота: Hrodna. life

Працы па замене асфальта адбудуцца пасля сканчэння рамонту і адкрыцця руху па Румлёўскім мосце. Верагодна, гэта адбудзецца ў чэрвені.

Замест ямачнага рамонту мост адрамантуюць метадам суцэльнага асфальтавання.

Стары мост рамантавалі ў мінулым годзе

Стары мост часткова перакрывалі з 16 лістапада па 20 снежня 2021 года. Спецыялісты замянялі зношаныя дэфармацыйныя швы. Змяняць асфальт тады не планавалі.

Падчас рамонта ў 2021 годзе рух па мосце абмежавалі. Прапускная здольнасць зменшылася на 50%. Кіроўцы транспарта маглі карыстацца толькі двума дарожнымі палосамі - па адной у кожны бок.

Таксама запланаваны рамонт Новага моста

Пасля сканчэння рамонта Румлёўскага моста плануюць правесці рэканструкцыю Новага моста на вуліцы Паповіча. «Працэс рэканструкцыі будзе больш доўгі з поўным перакрыццём руху. Таму да гэтага часу плануецца прывесці ў належны стан усе масты горада», — казаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прамой тэлефоннай лініі ў сакавіку 2022 года.