У першым паўгоддзі 2022 года ў Гродне плануюць адрамантаваць больш за 20 дарог. Рамонт дарожнага пакрыцця адбудзецца, калі гэтаму будзе спрыяць надвор’е. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Urban Hrodna» са спасылкай на «Гродно Плюс».

Больш за 20 вуліц адрамантуюць у Гродне за бліжэйшыя тры месяцы. Калі дазволіць надвор’е
Праспект Кляцкова. Ілюстратыўнае фота.

Якія вуліцы будуць рамантаваць

Вуліцы будуць прыводзіць да ладу не ямачным рамонтам, а праз суцэльнае асфальтаванне. У першым паўгоддзі 2022 года плануюць адрамантаваць вуліцы:

  • Санаторная;
  • Ажэшкі;
  • Міцкевіча;
  • Мясніцкая;
  • Горкага;
  • Бульвар Ленінскага Камсамола (ад кола ў бок абласной больніцы);
  • Каліноўскага;
  • Свярдлова;
  • Белыя Росы (скрыжыванне ад вул. Ліможа);
  • праспект Будаўнікоў;
  • Гожская;
  • Вясенняя;
  • Падольная;
  • Шчорса (ад вул. Пралетарскай да вул. Чырвонаармейскай);
  • Кабяка;
  • Хімікаў;
  • Белуша;
  • Перамогі;
  • мост па вул. Гарнавых;
  • Савецкіх пагранічнікаў;
  • Лідская;
  • Рэпіна;
  • праспект Янкі Купалы.

Што яшчэ планавалі гродзенскія чыноўнікі

У красавіку-траўні 2022 года ў Гродне плануюць правесці рамонт дарожнай сеткі. У планах перакласці тратуары, правесці ямачны рамонт дарог і прайсціся грэйдарам па гравійках у прыватным сектары. Акрамя гэтага ўлады плануюць ачысціць ліўнёўку і замяніць металічную агароджу. Рамонт плануюць правесці амаль па ўсім горадзе.

Колькі двароў патрабуюць рамонту

Гарвыканкам у 2022 годзе плануе адрамантаваць 150 двароў: замяніць дарожнае пакрыццё і прывесці да ладу пешаходныя сувязі. У Гродне амаль 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонту. Усе двары хочуць адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў.

Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно