Камп’ютарны клуб «Magenta» працуе ў Гродне з 20 сакавіка. Урачыстае адкрыццё запланавана на 10 красавіка. Пра гэта Hrodna.life распавёў заснавальнік клуба Іван Петушок.

“Людзі прагнуць жывых зносінаў”. У Гродне адкрылі новы камп’ютарны клуб
Камп’ютарны клуб «Magenta». Крыніца: Суполка клуба ў «ВКонтакте»

«Адкрыць камп’ютарны клуб жаданне было даўно. Апошні год мы праводзілі звязаныя з кіберспортам мерапрыемствы. Гэта фестываль у Моладзевым цэнтры і фестываль у OldCity», — сказаў Hrodna.life кіраўнік клуба Іван Петушок.

Іван лічыць, што трэнд на камп’ютарныя клубы зараз актуальны. Для гэтага ёсць некалькі прычнын.

«Па першае, набыць „жалеза“ стала вельмі праблематычна. Па другое, людзі прагнуць жывых зносінаў, пайграць побач, паразмаўляць паміж гульнямі. Ёсць тыя, хто хоча проста адпачыць ад людзей. Частка моладзі зарабляе ў гэтай сферы і трэніруецца быць кіберспартоўцамі», — сказаў Іван.


Чытайце таксама: В Гродно открывают первую кибершколу. Что это и кому нужно (10 карточек)

«Magenta» — трэці з існуючых сёння камп’ютарных клубаў Гродна. Першы — «Skynet» на вуліцы Пестрака, а ў ліпені 2021 адкрылі «Skynet арена» на вуліцы Горкага.

Цэны ў камп’ютарным клубе «Magenta»

  • Адна гадзіна за камп’ютарам — 3 рублі;
  • Тры гадзіны за камп’ютарам — 7 рублёў;
  • Пяць гадзінаў за камп’ютарам — 10 рублёў.
  • Адна гадзіна за PlayStation 4 — 5 рублёў;
  • Тры гадзіны за PlayStation 4 — 12 рублёў;
  • Пяць гадзінаў за PlayStation 4 — 18 рублёў.

За 15 рублёў можна правесці дзённы (з 9:00 па 21:00) альбо начны (з 21:00 па 09:00) марафоны.

Дзе знаходзіцца камп’ютарны клуб «Magenta»

Камп’ютарны клуб знаходзіцца на вуліцы Соламавай, 90А (будынак паміж прыпынкамі грамадскага транспарту «Фламінга» і «Універсам Алмі», праз дарогу ад крамы «Грошык»).

“Людзі прагнуць жывых зносінаў”. У Гродне адкрылі новы камп’ютарны клуб
Будынак на вуліцы В.Соламавай дзе знаходзіцца камп’ютарны клуб «Magenta». Крыніца: Суполка клуба ў «ВКонтакте»