Каміла «раздрукоўвае» абцасы на 3D-прынтары, Андрэй уручную размалёўвае салдацікаў, а Кірыл па восем гадзін на дзень гуляе ў Counter-Strike за зарплату. Іх і іншых фанатаў камп’ютарных, кансольных і настольных гульняў сабраў 16−17 кастрычніка ў Гродне фестываль GEF FEST. Арганізавала падзею «Гродзенская федэрацыя кіберспорту». Hrodna.life даведаўся, што там адбывалася.

У першы дзень фестывалю праходзіў турнір па Counter-Strike: Global Offensive (CS:GO) паміж камандай FARADAY з Гродна і GORILLA HUB з Мінска. Прызавы фонд турніру склаў 500 BYN. Але не грошы выклікалі найбольшыя эмоцыі ўдзельнікаў. «Гульні робяць людзей шчаслівейшымі і дапамагаюць выплюхнуць эмоцыі», — падзяліўся з Hrodna.life меркаваннем адзін з удзельнікаў фестывалю.

З лікам 2:0 перамаглі гродзенцы. Трое з членаў іх каманды гуляюць прафесійна. Кірыл Місюкевіч, капітан, гуляе ў CS: GO шэсць гадоў, прафесійна з 2018 года. Да гэтага гуляў у DOTA2 і Warcraft. Трэніруецца па 6−8 гадзін на дзень і атрымлівае за гэта зарплату.

Чытайце таксама: Парень из «Матрицы», реванш с клавиатурой и охота на мышей. В Гродно открыли киберарену «Skynet»

Атрымаць прызы маглі і асобныя ўдзельнікі фестывалю — за адказы на пытанні па гісторыі развіцця камп’ютарных тэхналогій, на логіку і нават на інтуіцыю. Прызамі сталі сертыфікаты ў кампутарную краму, мышка з клавіятурай і акустычная калонка.

киберспорт в Гродно, GEF FEST
Атмасфера першага кіберспартыўнага фестывалю ў Гродне

Аматараў вострых адчуванняў тут чакалі батлы ў Mortal Kombat і Just Dance. Ахвочыя панастальгаваць маглі пакатаць Марыё на машынцы ў дапоўненай рэальнасці або пагуляць у любую з 40 настольных гульняў. Асобнай зонай былі прадстаўлены настольныя варгеймы Warhammer і Warhammer 40 000.

Цацкі, у якія гуляюць «дарослыя дзядзькі»

«Зразумеў, як гэта крута, і маё сэрцайка тук-тук», — распавёў Hrodna.life аб першай сустрэчы з гульнёй Warhammer Арцём Лебедзеў. З тых часоў ужо шэсць гадоў ён «фарбуе фігуркі» салдат сваёй мініяцюрнай арміі.

Жонка Арцёма таксама захапляецца гульнёй і купляе фігуркі. «Затое няма пытанняў, што дарыць на святы», — кажа Арцём. У яго ёсць адмысловая табліца з героямі, якімі ён хацеў бы папоўніць сваю калекцыю. Калі сябры ці блізкія хочуць парадаваць — могуць падарыць аднаго з іх.

Сям’я Лебедзевых вырашыла, што не варта хаваць такое прыгожае хобі, і замовіла для калекцыі спецыяльныя вітрыны.

Андрэю Хрыпанкову першы набор салдацікаў даслалі з Эстоніі. Андрэй ужо 13 гадоў гуляе ў настольную версію гульні. Першыя мініяцюры даводзілася заказваць у Вялікабрытаніі. Гэта было няпроста і вельмі дорага. Потым з’явіліся студыі, якія прапаноўвалі больш танныя аналагі. На гродзенскім фестывалі самымі бюджэтнымі фігуркамі былі крыскі-інжынеры па $ 8, а самы дарагі робат на стале каштаваў $ 154.

На афарбоўку адной фігуркі сыходзіць да трох дзён, а кожная гульня доўжыцца каля трох гадзін, распавёў Андрэй. Як і Арцём, ён прыйшоў у настолкі з кампутарнай версіі Warhammer. «Дарослыя дзядзькі гуляюць, на мяне гэта зрабіла незгладжальнае ўражанне», - распавёў Андрэй для Hrodna.life.

Хлопцы складаюцца ў клубе «Цэнтурыёна», які аб’ядноўвае каля 15 чалавек. «Ёсць шэсць актывістаў, якія „і ў дождж, і ў гразь“ збіраюцца і гуляюць кожныя выхадныя», — распавялі яны. Клуб існуе ўжо некалькі гадоў. За гэты час некалькі разоў мяняліся месцы збораў і склад. «У нас была свая гісторыя. Мы то развальваліся, то збіраліся. Былі свае вайны і свая гульня тронаў», — распавёў Hrodna.life Андрэй Хрыпанкоў. На фестываль хлопцаў запрасіў адзін з арганізатараў, Іван Петушок. Па словах гульцоў, яны калісьці практычна жылі ў антыкафэ «Портал», уласнікам якога быў Іван.

Warhammer

Калекцыйная тактычная настольная гульня (варгейм) ў стылі фэнтэзі, якая выдаецца і развіваецца з 1983 года брытанскай кампаніяй Games Workshop. Бітва двух войскаў з мініяцюрных фігурак праходзіць на спецыяльна абсталяваным стале. Усе баі вядуцца па пэўных правілах. Генерацыя выпадковасцяў ідзе пры дапамозе кубікаў. Выйграе той, хто пасля пяці раўндаў набраў больш ачкоў.

Warhammer 40 000

Падобны варгейм, які нарадзіўся ў 1987 годзе як адгалінаванне арыгінальнага Warhammer. У гэтай версіі дзеянне адбываецца не ў свеце фэнтэзі, а ў змрочным тэхнафэнтэзійнай будучыні далёкага космасу.

Некаторыя гуляюць ўжывую

На фестываль запрасілі касплэераў, якія прадстаўлялі герояў з сусветаў камп’ютэрных гульняў. З якімі можна было сфатаграфавацца.

Па словах Дар'і Жук, косплееров у Гродне мала, і яны ўсе знаёмыя. У першы дзень дзяўчына прыйшла ў касцюме Эцыё Аўдыторэ да Фірэнца з гульні Assassin’s Creed. У другі дзень фестывалю была ў вобразе Скарамучча з анімэ Genshin Impact.

Дар’я навучылася шыць з-за гульні, дзе ёй спадабаўся персанаж і яна вырашыла зрабіць касплэй на яго. «Знайшла курсы, бо, калі хочаш эканоміць на касцюмах, трэба ўмець усё рабіць», — распавяла Даша. Уменне шыць дапамагае дзяўчыне ва ўніверсітэце — Дар’я паступіла на дызайн касцюмаў. Але да чацвёртага курса студэнты не шыюць, а толькі малююць.

Касцюм Эцыё Даша шыла цэлы месяц кожны дзень, бо не хапала досведу. Другі касцюм, са складанымі дэталямі і швейнай фурнітурай, дзяўчына пашыла за два тыдні, бо «набіла руку».

Чытайце таксама: Косплей, K-pop и озвучка. Аниме-пати в Гродно собрало больше 200 любителей жанра

«На касцюме друк на тканіне самастойна не зробіш. Абцасы, акуляры і котка гэта 3D-прынтар», — распавяла пра свой касцюм чорнай коткі з «Чалавека-павука» Каміла Драгун.

У Гродне можна зрабіць элементы да 60 см, а вялікія часткі толькі ў Мінску. Зараз Каміла рыхтуе посах з крутоўным механізмам і крылы, якія свецяцца, для касцюма з гульні Overwatch.

Каміла — правазнаўца з чырвоным дыпломам і любіць касплэй. У яе шмат касцюмаў, але сама шые толькі простыя дэталі, а астатняе знаходзіць на касплей барахолках, у сэкандах і на AliExpress.

Першы Гродзенскі фестываль прымеркавалі да галоўнай кіберпадзеі года — турніру «The International» па DOTA2. Прамую трансляцыю гульняў можна было глядзець на экранах падчас фестывалю. Турнір праходзіў у Румыніі, прызавы фонд складаў $ 40 млн. У фінал выйшлі каманды Кітая і Расіі. Расейцы перамаглі з лікам 3:2. Да гэтага прадстаўнікі СНД выйгравалі толькі адзін раз — на самым першым турніры 10 гадоў таму.

Чытайце таксама: В битве волшебников победил гродненец. Евгений Сахацкий выиграл 3600 алмазов в турнире «Magic the Gathering. Arena»