З Гродзенскага ўніверсітэта звальняюць дацэнтку Альбіну Семянчук

З Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы звальняюць гісторыка Альбіну Семянчук. Ёй не працягнулі кантракт. Фармальная прычына — нібы надыход пенсійнага ўзросту. Гэта заўважыў Telegram-канал «Право им**т».

«Набліжаецца да заканчэння мая 40-гадовая прыгода з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам. У 1982 годзе я паступіла на падрыхтоўчае аддзяленне, а 23 красавіка 2022 г. мушу бясслаўна пакінуць сваю alma mater з прычыны не працягнення кантракта. Гештальт, як кажуць, завершаны. Шкадавання няма, бо я, аказваецца, незаўважна для сябе, дасягнула пенсійнага ўзросту. Па-другое, гэтая ўстанова адукацыі ўжо даўно не адпавядае маім уяўленням аб сучасным універсітэце» — напісала гісторык у сваім Facebook.

З 1996 года Альбіна Семянчук працавала на кафедры беларускай культуры, мае ступень кандыдата гістарычных навук. Займаецца вывучэннем наратыўных крыніц XV—XVII стагоддзяў, беларуска-літоўскімі і польскімі летапісамі, даследаваннем гістарычнай думкі ў ВКЛ. Аўтарка некалькі дзясяткаў навуковых даследаванняў. Альбіна Семянчук рыхтавалася да абароны доктарскай дысертацыі.

Звальнялі такім чынам і раней

Падобныя звальненні былі і раней. У сакавіку 2021 падобным чынам звольнілі прафесара Аляксандра Мурашова, які напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. У снежні 2020 не працягнулі кантракт фізіку і грамадскаму актывісту Валянціну Аскірку. Яшчэ раней, у студзені 2015 года, з ГрДУ звольнілі мужа Альбіны Семянчук — археолага і гісторыка Генадзя Семянчука.

Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025