Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Кір'як 21 сакавіка правяла прамую тэлефонную размову з гродзенцамі. Журналіст Hrodna.life датэлефанаваўся дэпутатцы як звычайны грамадзянін і задаў пытанні пра каранавірус, вайну ва Украіне і цэны на прадукты. Дэпутатка ж выказала думку, што мы «начыталіся тэлеграм-каналаў фэйкавых».
Сітуацыя з каранавірусам нармалізуецца. Па словах дэпутаткі, установы аховы здароўя вяртаюцца да планавай працы і правядзення аперацый. Зараз з хворымі на каранавірус працуе Гродзенская ўніверсітэцкая клініка і Гродзенская клінічная інфекцыйная бальніца. Бальніцы «ачышчаюцца» ад чырвоных зон. Але як хутка адкрыюць мяжу з Польшчай і Літвой, дэпутатка падчас размовы адказаць не змагла.
Часовую забарону на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску Беларусь увяла з 21 снежня 2020 года. Афіцыйна такую меру прадпрынялі нібыта ў мэтах перадухілення распаўсюду ў краіне COVID-19. Забарона не распаўсюджваецца на асобаў з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, афіцыйныя дэлегацы, кіроўцаў міжнародных аўтамабільных перавозак, экіпажы паветраных і марскіх судоў, цягніковыя брыгады, камандзіраваных і некаторыя іншыя катэгорыі.
Чытайце таксама: Без водки и сигарет, но с чистыми улицами. Как живет приграничная Кузница без беларусов
У артыкуле 18 абноўленай Канстытуцыі Беларусі, якая набыла моц 15 сакавіка, напісана: «Рэспубліка Беларусь выключае вайсковую агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах іншых дзяржаў». Згодна з нормамі міжнароднага права дзейнасць дзяржавы, якая дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для акта агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы, таксама лічыцца актам агрэсіі.
Пра гэтым з тэрыторыі Беларусі ў накірунку Украіны запускаюць расійскія балістычныя ракеты. Кіруюць і наводзяць авіяцыю таксама з Мінскай вобласці. Расійская тэхніка, якая наступае на Украіну з Беларусі, мае маркіроўку літарай «V». Тэхніка, якая ўрываецца з тэрыторыі Расіі і акупаванага Крыму — пазнаку «Z».
«Так, Беларусь выключае агрэсію ў адносінах да іншых дзяржаў. Вы, напэўна, начыталіся тэлеграм-каналаў фэйкавых, я так разумею. Бо ў мяне інфармацыя іншая, даставерная», — сказала Лілія Кір'як журналісту Hrodna.life.
Лілія Кір'як не валодае інфармацыяй пра тое, што расійскія войскі здзяйсняюць напад на Украіну: «У мяне інфармацыі такой няма, што расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі атакуюць Украіну. Для мяне гэта недаставерна. Я не згодна з той інфармацыяй, якую вы мне даеце».
Па словах Кір'як, дэпутаты пастаянна абмяркоўваюць пытанні вайны, бо не могуць заставацца на ўзбоччы. «Ідуць вайсковыя дзеянні, ідзе вайна. Мы спрабуем працаваць так, каб стрымаць, каб Беларусь не пацярпела, каб нашым хлопцам не прыйшлося ўдзельнічаць у гэтым. Усе дэпутаты, усе эксперты, дыпламаты. Усе як адзін выступаюць, каб у Беларусь не прыйшла вайна. Мы не ўдзельнікі вайсковых дзеянняў. Насуперак усім фэйкам, якімі напоўненыя сёння сацыяльныя сеткі».
Да таго, як стаць дэпутаткай, Лілія Кір'як працавала ў адукацыі. З 2012 да 2016 года яна была дырэктаркай сярэдняй школы № 13 Гродна.
Журналіст Hrodna.life запытаўся, як правільна тлумачыць дзецям інфармацыю пра вайну Расіі супраць Украіны. Як настаўнікі ў школах будуць пра гэта казаць дзецям?
«Ёсць дакладная дзяржаўная пазіцыя. Мы не ўдзельнічаем у вайсковых дзеяннях. Мы з Украінай брацкія народы. Расія не ўрывалася ва Украіну, а праводзіць спецыяльную аперацыю. Мы моцна пераймаемся за ўсю сітуацыю», — сказала Лілія Кір'як.
Дэпутатка прытрымліваецца лініі, якую даюць «прадзяржаўныя» сродкі массавай інфармацыі. Паабяцала «праманіторыць» пытанне, пра тое, як гэта будзе падавацца школьнікам.
«Дзецям трэба казаць, што вайна гэта вельмі кепска. Ёсць сапраўды прычыны звязаныя з эканомікай, геапалітычныя пытанні, адбываецца перадзел свету. Сапраўды, Расія пачала гэтую спецаперацыю, абараняючы сваю нацыянальную бяспеку. Вымушаная мера. Была інфармацыя ўладаў і кіраўніцтва Расіі, што гатуецца спецакцыя ў бок Расіі. Расія апярэдзіла. Трэба казаць, што гэта вельмі кепска і пакутуюць мірныя грамадзяне. Вайна гэта кроў, гэта страты», — сказала Лілія Кір'як. «Я буду яшчэ выходзіць да вучняў старэйшых класаў. Ёсць пытанне сур’ёзнае, прычына — восем гадоў Данбас, Луганск, Данецк. Там стралялі, там забівалі».
Па словах дэпутаткі, беларусы вельмі міралюбівыя. А украінцы і рускія гэта нашыя брацкія народы, якіх звязвае адзіная гісторыя і культура. «Мы пераплеценыя каранямі. Мы прыкладаем усе намаганні для таго, каб канфлікт быў урэгуляваны. І не дапусціць, каб вайна прыйшла ў нашую краіну».
«Мы, дэпутаты, рэгулюем і маніторым сітуацыю з цэнамі. Мясцовыя ўлады абгаворваюць пытанні. Будзем рабіць так, каб цэны былі дасяжныя нашаму насельніцтву. Каб не было роста ў тры разы. Мы бярэм на кантроль і паведамляем у Міністэрства гандлю. Каб людзі маглі сабе набыць неабходныя тавары: мяса, малако, гародніну. Мы сочым і кантралюем», — сказала Лілія Кір'як.
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…