Сбор бярозавага соку. Крыніца: 1prof.by
Гродзенскі лясгас пачне продаж бярозавага соку з 24 сакавіка 2022 года. Папярэдняя цана — 24 капейкі за літр, паведаміў Гродзенскі лясгас.
Набыць сок з 24 сакавіка можна будзе ў Гродзенскім лясніцтве (вёска Казіміраўка) з 8.00 і па наяўнасці соку, а таксама ў двары лясгаса ў Гродне на вуліцы Фестывальнай, 16 з 11.00 і па наяўнасці соку.
Пры гэтым у Казіміраўцы сок можна набыць танней, чым у Гродне. За 100 літраў соку трэба будзе заплаціць 21,60 рублёў.
У мінулым годзе продаж пачалі 1 красавіка. Паўнавартаснаму руху сока пакуль перашкаджаюць начныя замаразкі.
За парушэнне тэрміна збору ці прымяненне забароненых сродкаў альбо метадаў сбору і за адсутнасць дакуменаў пры зборы бярозавага соку артыкул 15.26 КаАП прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь (640 рублёў). На індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (3200 рублёў), на юрыдычную асобу — да 500 базавых (16 000 рублёў).
За збор соку ў непрадугледжаных месцах пагражае штраф да 30 базавых велічынь (960 рублёў). На індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (3200 рублёў), на юрыдычную асобу — да 300 базавых (9600 рублёў).
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…