Сяргея Нялепка затрымаў ГУБАЗ Гродзенскай вобласці за рэгістрацыю ў плане «Перамога». 20-гадовую Насту Ярашэвіч з Ліды памілаваў Аляксандр Лукашэнка. Калектыўныя звароты супраць вайны ў Украіне з’явіліся на сайтах «Молочного мира» і дзіцячых садоў Гродна. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 7 па 13 сакавіка.
У Мінгарсудзе 9 снежня 2021 года Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні Telegram-канала «Мая краіна Беларусь» і Telegram-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў маршы «Народнага ультыматуму» 25 кастрычніка 2020 года, паведамляе «Вясна».
Днямі палітвязня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію ў Шклове.
Калектыўныя звароты супраць вайны ва Украіне з’явіліся на сайтах «Молочного мира» і дзіцячых садоў Гродна. Іх ужо выдалілі.
Анастасія — асуджаная да двух гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (арт. 364 КК). Яна адбывала пакаранне ў гомельскай калоніі. Паводле абвінавачвання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: Анастасія сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму яшчэ і нанесла ўдар у галаву, паведамляе «Вясна».
8 сакавіка памілавалі яшчэ мінімум трох жанчын з гомельскай калоніі. У Telegram-канале «Пул первого» гэта назвалі «актам гуманізму».
Замежныя кампаніі масава сыходзяць з рынкаў Беларусі і Расіі або прыпыняюць працу. Hrodna.life збірае інфармацыю аб усіх таварах і паслугах, якіх пазбаўляюцца беларусы з-за вайны ва Украіне. Матэрыял абнаўляецца штодня. Акрамя таго, аўстрыйская кампанія Telekom Austria, якая валодае мабільным аператарам А1, разважае пра сыход з беларускага рынку. А ў Беларусі прапанавалі заблакаваць Facebook.
Беларусы ў вайне Расіі з Украінай апынуліся назіральнікамі і сутыкнуліся з цкаваннем з боку ўкраінцаў, еўрапейцаў і сваіх жа суайчыннікаў. Яны выказваліся супраць вайны ў сацсетках і папракалі іншых за занадта жыццярадасныя пасты. Многія адчулі страх, бездапаможнасць і жах. Сацыёлаг, дырэктар Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання SYMPA Наталля Рабава і псіхолаг Таццяна Петушок з Гродна па просьбе Hrodna.life паразважалі пра пачуццё віны і сораму ў беларусаў і распавялі, што з імі рабіць.
Дваім з затрыманых 10 сакавіка на судзе над Пушкіным прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднаго з іх абвінавацілі ў пікетаванні вокладкай пашпарта з Пагоняй. Агулам 10 сакавіка затрымалі трох чалавек.
Вайна Расіі супраць Украіны станам на 14 сакавіка доўжыцца 19 дзён. На дапамогу ўкраінскім вайскоўцам ужо запісаліся каля 22 тысячы чалавек з 52 краін. Сярод іх ёсць і беларускія добраахвотнікі. Яны расказалі журналісту Руслану Кулевічу, чаму вырашылі адправіцца на дапамогу ўкраінскаму войску. Hrodna.life паглядзеў відэа і выбраў самае цікавае.
Грамадскае аб’яднанне «Таварыства польскай культуры на Лідчыне» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 1 сакавіка 2022 паводле рашэння Гродзенскага абласнога суда. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра. Арганізацыя займалася захаваннем гістарычнай памяці ў рэгіёне. Яе члены ўсталёўвалі мемарыяльныя дошкі ў памяць аб удзельніках паўстання 1863 года і даглядалі магілы польскіх салдат розных часоў.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…