Сяргея Нялепка затрымаў ГУБАЗ Гродзенскай вобласці за рэгістрацыю ў плане «Перамога». 20-гадовую Насту Ярашэвіч з Ліды памілаваў Аляксандр Лукашэнка. Калектыўныя звароты супраць вайны ў Украіне з’явіліся на сайтах «Молочного мира» і дзіцячых садоў Гродна. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 7 па 13 сакавіка.

Палітвязня Арцёма Баярскага этапавалі ў шклоўскую калонію

У Мінгарсудзе 9 снежня 2021 года Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні Telegram-канала «Мая краіна Беларусь» і Telegram-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў маршы «Народнага ультыматуму» 25 кастрычніка 2020 года, паведамляе «Вясна».

Днямі палітвязня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію ў Шклове.

Памілаванне асуджанай, звароты супраць вайны, затрыманні ў судзе. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Арцём Баярскі. Фота: Б**сат

Затрыманні ў Гродзенскай вобласці

Памілаванне асуджанай, звароты супраць вайны, затрыманні ў судзе. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Сяргей Нялепка. Скрыншот Hrodna.life
  • 32-гадовага Нялепка Сяргея Алегавіча затрымаў ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і ўдзел у «дэструктыўных» чатах. У іх ён заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі. Паводле інфармацыі сілавікоў, мужчыну прыцягнуць да адказнасці паводле артыкулаў 130, 361−1, 366 і 367 КК.
  • Сярод затрыманых за пікеты пасля рэферэндуму — Сяргей Чарнецкі з Ліды, паведамляе «Вясна». Што з ім было пасля затрымання, не паведамляецца.

Звароты супраць вайны

Калектыўныя звароты супраць вайны ва Украіне з’явіліся на сайтах «Молочного мира» і дзіцячых садоў Гродна. Іх ужо выдалілі.

Памілаванне асуджанай, звароты супраць вайны, затрыманні ў судзе. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Обращения против войны. Скриншот читателей Hrodna.life

20-гадовую Насту Ярашэвіч з Ліды памілаваў Аляксандр Лукашэнка

Анастасія — асуджаная да двух гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (арт. 364 КК). Яна адбывала пакаранне ў гомельскай калоніі. Паводле абвінавачвання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: Анастасія сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму яшчэ і нанесла ўдар у галаву, паведамляе «Вясна».

8 сакавіка памілавалі яшчэ мінімум трох жанчын з гомельскай калоніі. У Telegram-канале «Пул первого» гэта назвалі «актам гуманізму».

Памілаванне асуджанай, звароты супраць вайны, затрыманні ў судзе. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Анастасія Ярашэвіч. Фота: БЕЛТА

Санкцыі, абмежаванні і адмены

Замежныя кампаніі масава сыходзяць з рынкаў Беларусі і Расіі або прыпыняюць працу. Hrodna.life збірае інфармацыю аб усіх таварах і паслугах, якіх пазбаўляюцца беларусы з-за вайны ва Украіне. Матэрыял абнаўляецца штодня. Акрамя таго, аўстрыйская кампанія Telekom Austria, якая валодае мабільным аператарам А1, разважае пра сыход з беларускага рынку. А ў Беларусі прапанавалі заблакаваць Facebook.

Віна выжыўшага і калектыўная адказнасць

Беларусы ў вайне Расіі з Украінай апынуліся назіральнікамі і сутыкнуліся з цкаваннем з боку ўкраінцаў, еўрапейцаў і сваіх жа суайчыннікаў. Яны выказваліся супраць вайны ў сацсетках і папракалі іншых за занадта жыццярадасныя пасты. Многія адчулі страх, бездапаможнасць і жах. Сацыёлаг, дырэктар Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання SYMPA Наталля Рабава і псіхолаг Таццяна Петушок з Гродна па просьбе Hrodna.life паразважалі пра пачуццё віны і сораму ў беларусаў і распавялі, што з імі рабіць.

Судзяць мастака Алеся Пушкіна. Затрыманым у першы дзень суда наведнікам даюць суткі

Дваім з затрыманых 10 сакавіка на судзе над Пушкіным прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднаго з іх абвінавацілі ў пікетаванні вокладкай пашпарта з Пагоняй. Агулам 10 сакавіка затрымалі трох чалавек.

пушкін суд
Алесь Пушкін на судзе. Фота: sputnik.by

Беларускія добраахвотнікі збіраюцца абараняць Украіну ад расійскіх акупантаў

Вайна Расіі супраць Украіны станам на 14 сакавіка доўжыцца 19 дзён. На дапамогу ўкраінскім вайскоўцам ужо запісаліся каля 22 тысячы чалавек з 52 краін. Сярод іх ёсць і беларускія добраахвотнікі. Яны расказалі журналісту Руслану Кулевічу, чаму вырашылі адправіцца на дапамогу ўкраінскаму войску. Hrodna.life паглядзеў відэа і выбраў самае цікавае.

Ліквідавалі «Таварыства польскай культуры на Лідчыне»

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства польскай культуры на Лідчыне» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 1 сакавіка 2022 паводле рашэння Гродзенскага абласнога суда. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра. Арганізацыя займалася захаваннем гістарычнай памяці ў рэгіёне. Яе члены ўсталёўвалі мемарыяльныя дошкі ў памяць аб удзельніках паўстання 1863 года і даглядалі магілы польскіх салдат розных часоў.

Памілаванне асуджанай, звароты супраць вайны, затрыманні ў судзе. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Юбілей «Таварыства польскай культуры на Лідчыне» ў 2016 годзе. Фота: «Лідская газета»