Навіны

Амністыя і перагляд спраў: «Рух маці 328» звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі (абноўлена)

Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Рух маці 328» прапанавалі амніставаць асуджаных, разгледзець крымінальныя справы з лекарамі і не пазбаўляць свабоды спажыўцоў, якія купляюць наркотыкі ў малых дозах для асабістага карыстання. Для гэтага яны звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі. Ліст адправілі 1 сакавіка — у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Да ліста прыкладаліся 483 электронныя подпісы родных, чые дзеці асуджаныя паводле арт.328 КК.

UPD 23 сакавіка. Прапановы ініцыятывы «Рух маці 328» могуць прывесці да росту незаконнага абароту наркотыкаў і ўключэння ў яго непаўналетніх. Так лічыць Вярхоўны Суд і Міністэрства ўнутраных спраў, паведамілі актывістам ініцыятывы ў адказе на іх зварот.

«Рух маці 328» атрымаў адказ за подпісам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Сяргея Сіўца. У ім паведамілі, што сенатары не валодаюць інфармацыяй аб правапрымяняльнай практыцы і статыстыкай, неабходнай для ўсебаковай ацэнкі. Яна ў кампетэнцыі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў.

Па іх думку, ўносіць кардынальныя змены ў заканадаўства не трэба. Прынятыя ў апошнія гады антынаркатычныя законы, у тым ліку ў сферы ювенальнай юстыцыі, з’яўляюцца аптымальнымі і дастатковымі.

Што яшчэ адказалі ў лісце?

  • Прынцып індывідуалізацыі прызначэння пакарання выконваецца,
  • КК адлюстроўвае дыферэнцыраваны падыход да крымінальнай адказнасці непаўналетніх і адказвае патрабаванням міжнародных прававых актаў, у прыватнасці, Мінімальных стандартных правілаў ААН, якія тычацца правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх.
  • Амністыю праводзілі ў 2019 і 2020 гадах. Тады ад пакарання на два гады і год адпаведна вызвалілі людзей, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да 18 гадоў.
  • МУС мяркуе, што рашэнне аб амністыі павінна быць узважаным і разглядацца як акт гуманізму, а не як паслабленне палітыкі дзяржавы. Адной з формаў вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання з’яўляецца памілаванне.
  • Маніторынг судовых пастаноў і прысудаў па крымінальных справах не прадугледжаны.
  • Аб прыцягненні медыкаў да перагляду крымінальных спраў адказалі, што склад удзельнікаў крымінальнага працэсу і іх прававы статус вызначаны Крымінальна-працэсуальным кодэксам.

На 23 сакавіка актывісткі руху чакаюць адказ ад МУС. Яны мяркуюць, што ен не будзе моцна адрознівацца ад дадзенага.

«Камусьці мы можам дапамагчы»

Пасля падачы звароту актывісткі правялі некалькі сустрэч у Міністэрстве адукацыі і ў Савеце Рэспублікі. Таксама гродзенскія актывісткі сустракаліся з мясцовымі дэпутатамі і Беларускім саюзам жанчын. Па словах ініцыятывы, улада апынулася не супраць іх праектаў. Ім дазволілі праводзіць прафілактычныя гутаркі. Актывісткі гатовыя хадзіць у школы і размаўляць пра праблему наркаманіі. Яны ходзяць у суды па «наркатычных» артыкулах. Ларысу знаходзяць у сацсетках, задаюць юрыдычныя пытанні, просяць дапамагчы.

Па інфармацыі ад уладаў, арт. 328 КК будзе пераглядацца ў частцы пакарання непаўналетніх. Зараз жа барацьба вядзецца з ч. 4 арт.328 КК.

Па словах лідара руху Ларысы Жыгар, праца не спыняецца. Зараз у руху актыўна працуюць 10 маці. Падключаюцца новыя мамы. Хтосьці адказвае за рэсацыялізацыю, хтосьці - за ахвяраванні, хтосьці - за дапамогу сіротам. Напрыклад, нядаўна пасля васьмі гадоў пазбаўлення волі з калоніі выйшаў сірата — актывісткі сабралі яму рэчы, грошы на дарогу, купілі мабільны тэлефон. За іх ахвяраванні хлопец жыў першы месяц, пакуль не атрымаў першы заробак. «Гэта, вядома, дробязь, але, тым не менш, камусьці мы можам дапамагчы, — лічыць Ларыса. — Рух павінен жыць, развітацца з ім я ніяк не магу».

Пакаранне зрабілі больш жорсткім, але наркотыкаў усё роўна становіцца больш

Прадстаўнікі руху адзначылі, што ў краіне адбываюцца перамены: змяняецца грамадзянская супольнасць, змяняецца Канстытуцыя. У сувязі з гэтым яны прапанавалі змены ў Главу 27 КК — «Злачынствы супраць грамадскай бяспекі», якая ўключае і арт. 328 — «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».

Дэкрэт № 6, які ўступіў у сілу ў студзені 2015 года, зрабіў больш жорсткімі пакаранні паводле арт. 328 КК. Да крымінальнай адказнасці за наркатычныя злачынствы пачалі прыцягваць з 14 гадоў. Верхні парог пакарання павялічыўся да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля такіх узмацненняў «наркотыкі», здавалася б, павінны знікнуць з краіны! Згодна з прысудамі, якія выносяцца «імем Рэспублікі Беларусь» за апошнія гады, большасць «наркадылераў» і «наркабаронаў», «закладчыкаў» і «мінёраў» адбываюць тэрміны ад 8 да 20 гадоў. Але, прыток «наркотыкаў» у краіну пастаянна расце, расце і колькасць смяротных зыходаў. Так можа ў МПВ [месцах пазбаўлення волі - Hrodna.life] адбываюць свае тэрміны не тыя?! — напісалі маці ў лісце. Рэдакцыя Hrodna.life захавала напісанне.

Што з наркаспажываннем у Гродне?

За 9 месяцаў 2021 года ў гродзенскім рэгіёне выявілі больш за 300 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Гэта на 35% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. Сітуацыя з распаўсюджваннем наркотыкаў на працягу апошніх двух гадоў у Гродзенскай вобласці і краіне абвастраецца. Пра гэта кажа афіцыйная статыстыка. Але ацаніць рэальны ўзровень наркатызацыі грамадства складана, паколькі незаконны абарот наркотыкаў - адзін з найбольш латэнтных відаў злачыннасці.

Чытайце таксама:

Што рух прапануе?

  • Маніторынг і перагляд крымінальных спраў паводле ч. 4 арт. 328 КК. На думку руху, вялікая колькасць гэтых спраў была «няправільна кваліфікаваная з-за недасканалай прапрацоўкі прававога поля ў сферы антынаркатычнага заканадаўства».
  • Выразна вызначыць у заканадаўстве па арт. 328 паняцце «арганізаваная група».
  • Прымяніць да асобаў, асуджаным у 2015−2018 гадах па арт. 328, усеагульную амністыю з поўным або частковым вызваленнем ад пакарання і зняццем судзімасці «з прычыны маштабных парушэнняў і фальсіфікацый крымінальных справаў». Таксама яны просяць амністыі для асуджаных паводле ч. 4 арт. 328, улічваючы велізарныя тэрміны пакаранняў і вялікую колькасць несправядлівых і незаконных прысудаў.
  • Пры пераглядзе па арт. 328 прыцягнуць медыкаў, так як наркаманія з’яўляецца захворваннем.
  • Да асоб, якія набываюць і захоўваюць наркотык у малых дозах для асабістага ўжывання, разгледзець іншыя меры пакарання і адказнасці.
  • Перагледзець табліцу памераў наркатычных рэчываў у бок павелічэння і падзяліць на наркотыкі хімічнага і расліннага паходжання.
  • Пры разглядзе злачынстваў па арт.328 з наркатычнай сумессю выразна вылучаць толькі актыўнае наркарэчыва і толькі за гэтую вагу ўжываць пакаранне.
  • Змяніць сістэму вызначэння памераў наркатычных сродкаў на трохзвенную: значны, буйны і асабліва буйны памер.

У асобным блоку рух прапануе паслабленні для непаўналетніх, якіх абвінавацілі па арт. 328 КК. Таксама маці прапануюць адмяніць некалькі артыкулаў: арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі», арт. 90 КК «Умоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання», арт.97 КК «Пагашэнне судзімасці».

Што будзе з лістом далей?

Ліст з Адміністрацыі Прэзідэнта накіравалі ў Савет Міністраў РБ, паведаміла адна з прадстаўніц руху Hrodna.life. Па законе, адказ на звароты грамадзян складае ад двух тыдняў да месяца.

Прадстаўнікі руху спадзяюцца на сур’ёзныя змены і кантроль суддзяў і пракурораў, індывідуальны падыход да кожнага абвінавачанага і справядлівыя судовыя рашэнні.

Чытайце таксама: Дарогі, цемра, «калгас-стайл» і «цётка з баянам». Што бесіць гродзенцаў і як гэта можна вырашыць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024