За 9 месяцаў 2021 года ў Гродзенскім рэгіёне выявілі больш за трыста злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Гэта на 35% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. Пра гэта ў інтэрв'ю «Гродзенскай праўдзе» распавёў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Кудрыцкі.

Сітуацыя з распаўсюджваннем наркотыкаў на працягу апошніх двух гадоў у Гродзенскай вобласці і краіне абвастраецца. Пра гэта кажа афіцыйная статыстыка. Але ацаніць рэальны ўзровень наркатызацыі грамадства досыць складана, паколькі незаконны абарот наркотыкаў - адзін з найбольш латэнтных відаў злачыннасці, распавёў Кудрыцкі.

Калі ў 2014−2019 гадах адзначалася паступальнае зніжэнне колькасці зарэгістраваных нарказлачынстваў, то ўжо ў мінулым годзе ўзровень нарказлачыннасці пачаў расці.

Смерць пасля ўжывання

Сустракаюцца факты смяротнага зыходу сярод наркаспажыўцоў. Летась у рэгіёне зарэгістравалі 13 выпадкаў перадазіроўкі, з якіх чатыры завяршыліся смерцю. У 2021 годзе зафіксавалі 11 выпадкаў атручвання наркотыкамі, у пяці эпізодах людзі загінулі. Часцей такія выпадкі рэгіструюць у Гродне. Але сустракаюцца яны і ў рэгіёнах. У 2019 годзе смерць ад перадазіроўкі зафіксаваная ў Астравецкім раёне, у 2020 годзе — у Смаргонскім раёне, у 2021 — Лідзе і Іўе.

Злачынствы здзяйсняюць і падлеткі

Часцей за ўсё распаўсюджваюць наркотыкі праз інтэрнэт. У 2021 годзе затрымалі 13 наркадылераў, трое з якіх з’яўляліся арганізатарамі інтэрнэт-крам.

Нягледзячы на прафілактычную працу з моладдзю, у Гродзенскай вобласці сёлета распачалі шэсць крымінальных спраў па фактах датычнасці да незаконнага абароту наркотыкаў у дачыненні да чатырох падлеткаў. У тым ліку два — за збыт наркотыкаў, адзін — за іх выраб з выкарыстаннем лабараторнага абсталявання.

Чытайце таксама: