Навіны

Падляшскае ваяводства больш не будзе супрацоўнічаць з Гродзеншчынай. Раней вобласць атрымлівала з гэтага дзясяткі мільёнаў еўра

Падляшскае ваяводства Польшчы спыняе адносіны з Гродзенскай вобласцю, а Вроцлаў - з Гродна. Польскія мясцовыя ўлады тлумачаць, што гэта адказ на дзеянні рэжыму Лукашэнкі, а не крок супраць беларускага народу.

Вроцлаў: разрываюць дамову, хоць яна і так была даўно прыпыненая

Дэпутаты Вроцлаўскай гарадской рады плануюць падтрымаць праект рэзалюцыі аб сканчэнні супрацоўніцтва з Гроднам. Галасаванне па гэтым пытанні мае адбыцца 2 сакавіка, паведаміў «TuWroclaw».

Гарады падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў 2003 годзе, калі Гроднам кіраваў старшыня гарвыканкама Аляксандр Антоненка. Неўзабаве, у 2005-м, Вроцлаў са свайго боку прыпыніў дзеянне дамовы. Гэта быў адказ на рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў у Беларусі. З таго часу супрацоўніцтва заставалася прыпыненым.

«У Вроцлаве жыве шмат беларусаў, якія сталі на бок ахвяраў. Якія дапамагаюць і падтрымліваюць нашых украінскіх сяброў. Але падтрыманне адносінаў з горадам, якім кіруюць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, у дадзенай сітуацыі выключана. Беларусь, даючы не толькі згоду, але сапраўдную падтрымку ўварвання ва Украіну, сама выключае сябе з кола краін і гарадоў, з якімі Вроцлаў, што выступае за мір у свеце, мог бы супрацоўнічаць», — сказаў выданню «TuWroclaw» старшыня рады Вроцлава Сергіюш Кмецік.

Таксама разрыў адносінаў паміж Вроцлавам і Гроднам звязаны з адказам на дзеянні рэжыма Лукашэнкі, з-за непрызнання дэмакратычных выбараў у Саюз палякаў Беларусі.

Падляшша спыняе адносіны з Гродзеншчынай

Падляшскае ваяводства заявіла аб разрыве дамоваў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі. Такую рэзалюцыю прынялі дэпутаты сейміка ваяводства 28 лютага, паведаміла «Polskie Radio Bialystok».

«Гэта рэзалюцыя не супраць простых жыхароў Беларусі. Гэта не што іншае, як сітуацыя, што мы не падтрымліваем рэжым, з якім мы маем справу там, які вядзе вайну. Гаворка менавіта пра гэтую ўладу і толькі», — сказаў маршалак падляшскага вяводства Артур Касіцкі.

Пагадненні аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж Гродзенскай вобласцю і Падляшскім ваяводствам падпісалі ў красавіку 2017 года. З Брэсцкай вобласцю — у красавіку 2018-га.

Колькі сумесных праектаў рэалізавалі паміж Гродзенскай вобласцю і Падляшшам

Стэнд з месца звязанага з жыццём Элізы Ажэшкі. Гэта быў адзін з праектаў паміж Гродзенскай вобласцю і Падляшскім ваяводствам. Фота: Hrodna.life.

За перыяд з 2017 па 2019 год было рэалізавана не менш за 16 праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Агульны кошт пректаў склаў больш за € 20 млн. Многія тычыліся інфраструктуры і турызму. У межах аднаго з іх рэканструявалі больш 20 км дарогі ў раёне Аўгустоўскга канала. У межах іншага — пазначылі ў Гродне месцы, звязаныя з жыццём Элізы Ажэшкі. Супрацоўнічалі таксама рэгіянальныя шпіталі: Ваяводскі шпіталь імя Снядэцкага ў Беластоку і Універсітэцкая клініка ў Гродне ў 2019−2022 гадах рэалізоўвалі праект развіцця анкалагічная уралогіі коштам больш за € 2 млн. Гродзенскія мытнікі атрымалі на развіццё інфраструктуры пунктаў пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» больш за € 5 млн. Адзін з апошніх праектаў, запланаваны на кастрычнік 2021 — верасень 2022 — «Мелодыя Тызенгаўза». Ён мае дапамагчы развіваць турызм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025