Суд над Анжалікай Борыс, старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, адбыўся 24 сакавіка ў Ленінскім РАУС Гродна. Суддзя Руслан Гурын прысудзіў Анжаліцы Борыс 15 сутак арышту. Пасяджэнне было закрытым. Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў журналіст Анджэй Пачобут.

Анжаліку Борыс судзілі па арт. 24.23 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях (КаАП) — «Парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення массавых мерапрыемстваў». Нагодай стала правядзене свята «Казюкі» ва ўнуутраным дворыку Польскага консульства ў Гродне.

У 2019 годзе Анжаліку Борыс ужо судзілі за правядзенне «Казюкаў». Тым разам суд пастанавіў вызваліць Борыс ад адміністратыўнай адказнасці. Справу ў яе дачыненні закрылі праз нязначнасць правапарушэння.

Чытайце таксама: