Рамонт Румлёўскага маста. Фота: Hrodna.life
Рамонт маста па праспекце Кляцкова ў Гродне можа доўжыцца да 20 красавіка, а не да 1 красавіка, як планавалі раней. Такая інфармацыя з’явілася на сайце дзяржзакупак. У планах — дэмантажныя працы нізавой і верхавой часткі і падрыхтоўка існуючых асноваў пад пакрыццё.
У дакументах прапісаныя 18 відаў работ. У асноўным яны ўключаюць разборку элементаў тратуараў і розныя працы з імі.
Дзяржзакупку праводзіць Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка з 18 лютага па 6 сакавіка. Кошт — 245 224 рублёў з бюджэту. Пазначаны тэрмін пастаўкі - з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гарантыя на мост складзе два гады.
Таксама да 15 лютага шукаюць фірму для фрэзеравання (механічная апрацоўка рэзаннем — Hrodna.life) дарожнага палатна нізавой часткі моста. Каштуе гэта 33 938,84 рублёў. Работы павінны завяршыць да 11 сакавіка.
Рамонт маста пачалі 10 студзеня 2022 года. 16 лютага гарвыканкам паведаміў, што мост цалкам закрываюць да 1 красавіка. Гэта звязана з тым, што падчас рамонтных работ выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Грамадскі транспарт паехаў па-іншаму, некалькі маршрутаў тралейбусаў часова прыбралі. У першыя дні пасля закрыцця ў горадзе ў гадзіны пік былі шасцібальныя заторы, затор да Усходняга моста пачынаўся з трасы М6, а цэны на таксі былі ў 1,5−2 разы вышэй, чым звычайна.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…