Дрэвы, якія вырубілі на вуліцы Лермантава на тэрыторыі былой дапаможнай школы № 1, павінны кампенсаваць новымі пасадкамі. Таксама на тэрыторыі найстарэйшай у Гродне школы на вуліцы Лермантава нанова правядуць камунікацыі, арганізуюць міні-кацельню і новы ўезд з боку вуліцы Чкалава.
Перад рэалізацыяй праекта неабходна правесці ацэнку ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА). Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце гарвыканкама.
На тэрыторыі былой школы новы ўласнік праводзіць рамонт. Паводле інфармацыі Hrodna.life, у будынку зноў павінна будзе адкрыцца школа — гэтым разам прыватная. У межах рамонту на тэрыторыі хочуць арганізаваць міні-кацельню на прыродным газе. Гэты варыянт выбралі, бо ён будзе ствараць меншыя выкіды ў атмасферу, чым альтэрнатыўны — кацельня на біямасе. Міні-кацельню будуць выкарыстоўваць для атаплення будынка і падагрэву вады ў ім.
Акрамя гэтага, да школы плануюць нанова правесці электра і газазабеспячэнне. З навінак — будзе арганізаваны ўезд на тэрыторыю з боку вуліцы Чкалава. Зараз уезд ёсць толькі ад вуліцы Лермантава.
Праект прадугледжвае захванне расліннасць на тэрыторыі школы. Калі ж яе трэба будзе выдаляць, абавязковымі будуць кампенсацыйныя пасадкі.
Справаздача аб АУНА мае быць гатовай да 21 сакавіка. Грамадскія абмеркаванні будуць доўжыцца з 12 сакавіка 2022 года па 11 красавіка 2022 года. У гэты ж перыяд можа прайсці сход па абмеркаванні АУНА. Рашэнне па рэалізацыі, змене або адмене праекта павінна быць прынята да 22 чэрвеня.
У будынку найстарэйшай гродзенскай школы адбываецца капітальны рамонт. Спачатку яго хацелі перарабіць у «звычайны сучасны будынак», але праект змянілі. Гістарычны выгляд былой школы мусіць захавацца.
Чытайце таксама: Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва «ўсэмцы» на Лермантава і што там плануюць
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…