Навучаць дзяцей дысцыпліне і знаёміць іх са зброяй пачалі ў Гродне. Гэтым займаецца вайскова-патрыятычны клуб «Циркон». Заняткі адбываюцца па выхадных у вайсковай частцы 5522 на вуліцы Чырванаармейскай. Адкрыццё клуба прымеркавалі да дня ўнутранных войскаў 18 сакавіка.

У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб
Удзельнікі вайскова-патрыятычнага клуба «Циркон». Крыніца: grodnonews.by

У клубе зараз каля 60 удзельнікаў. Іх колькасць плануюць павялічваць. Дзяцей плануюць навучаць вайсковай справе, пазнаёміць са зброяй, распавесці ім пра ўладкаванне войска і навучыць дысцыпліне, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Хто і чаму будзе вучыць дзяцей

З навучэнцамі будуць займацца афіцэры часткі 5522. Яна вядомая тым, што на яе тэрыторыі летам 2020 года праходзілі трэніроўкі міліцыі па разгоне вулічных пратэстаў. У жніўні вайскоўцы тэрміновай службы гэтай часткі сапраўды ўдзельнічалі ў здушэнні пратэстаў. Па словах былого «тэрміновіка», пры разгоне пратэстаў імі кіраваў камандзір часткі Уладзімір Голубеў: казаў па рацыі ці паказваў пальцам, каго затрымліваць або дагнаць. Паводле чутак, у камандзіра каля ўваходу ў кабінет замест дыванка ляжаў бел-чырвона-белы сцяг. Hrodna.life спрабаваў пагутарыць пра гэта з Голубевым яшчэ восенню 2020-га, але той кінуў трубку.

Голубеў прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці працы клуба «Цыркон». Таксама ў адкрыцці ўдзельнічалі памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, начальнік аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутраных войскаў Андрэй Дудкін, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і іншыя чыноўнікі.

Афіцэры часткі 5522 будуць выкладаць дзецям медычную справу, рукапашны бой і вывучэнне зброі. Школьнікам хочуць даць магчымасць пастраляць у інтэрактыўным ціры, пайграць у лазэртаг. Для іх запланаваныя экскурсіі, патрыятычныя змены і атрады ў дзіцячых летніках, расказаў начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама Андрэй Семанчык.

У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб
Удзельнікі вайскова-патрыятычнага клуба «Циркон». Крыніца: grodnonews.by

Якія патрыятычныя клубы яшчэ ёсць у Гродне

«Цыркон» гэта ўжо 15-ы такога кшталту клуб у Беларусі, піша «Гродзенская праўда». У планах уладаў - адкрыць вайскова-патрыятычныя клубы на базе вайсковай часткі 7434 у Астравецкім раёны і ў Ваўкавыску.

Акрамя вайскова-патрыятычных клубаў у Гродне ёсць і клубы патрыятычнага выхавання дзяцей. У кастрычніку 2021 года Андрэй Семанчык казаў, што яны ўжо створаны ў кожнай школе Гродна. Асноўная задача такіх клубаў - вывучэнне гісторыі культуры краіны. Іх дзейнасць каардынуе гарадскі цэнтр патрыятычнага выхавання.

У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб
Значак удзельніка вайскова-патрыятычнага клуба «Циркон». Крыніца: grodnonews.by

Раней такі займаліся праваслаўныя

Пры Уладзімірскай царкве ў Гродне ў 2003 годзе быў створаны Праваслаўны вайскова-патрыятычны клуб «Витязь». Яго арганізатарам і кіраўніком быў святар Аркадзь Касьяненка. У 2007 годзе ў Шчучыне пры падтрымцы райвыканкама і інспекцыі па справах непаўнагадовых стварылі клуб «Дружына». Яго кіраўніком быў святар Яўгеній Павельчук.

У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб
Кіраўнік клуба «Дружина» і «Славяне» Яўгеній Павельчук. Крыніца: old.orthos.org

Далей дзейнасць Павельчука пашырылася. У 2009 годзе ён арганізаўваў на базе школы № 37 у Гродне клуб «Славяне». У 2011 годзе ў школе № 19 у Ласосне быў створаны клуб «Воевода», а ў Верцялішках — «Белая Русь»,

У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб
Удзельнікі летняга лагернага збора клубаў «Дружина», «Славяне», «Витязь». Крыніца: old.orthos.org

У клубах дзяцей вучылі карыстацца зброяй, адбываліся заняткі па рукапашным боі і фізічнай падрыхтоўцы. Штолета адбываліся летнія лагерныя зборы клубаў. На зборах адбывалася сдача на чорны берэт.

У 2015 годзе «Наша ніва» апублікавала расследванне, дзе выкрывала сувязь гэтых клубаў з прарасійскімі актывістамі, «казакамі» ды дзейснымі супрацоўнікамі міліцыі. Паводле інфармацыі «Б*лсат», праз некалькі год пасля гучных публікацый клубы згарнулі дзейнасць.