Ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў могуць адкрыць у Гродне. Такую задачу міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову паставіў Аляксандр Лукашэнка. Гэта адбылося 14 лістапада 2022 года падчас нарады аб стане аператыўнай сітуацыі ў краіне і развіцці сістэмы ўнутраных спраў, паведаміла БелТА.

Рыхтаваць кадры ў міліцыю пачнуць са школы: у Гродне могуць адкрыць ліцэй МУС
Навучэнцы ліцэя МУС у Мінску. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: belkadet.by

Падчас даклада Кубракоў прапанаваў адкрыць ліцэй МУС у Магілёве. Але Лукашэнка сказаў адкрыць такія ліцэі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Паводле БелТА, выконваць гэтую задачу ў МУС пачнуць неадкладна.

У Мінскі ліцэй МУС — немалы конкурс

Пры паступленні ў мінскі ліцэй МУС у 2022 год конкурс перавышаў тры чалавекі на месца. У МУС лічаць, што пасля сканчэння ліцэя навучэнцы будуць паступаць у інстытут, акадэмію МУС і навучальны цэнтр.

З якога ўзросту рыхтуюць будучых міліцыянтаў

Падрыхтоўка будучых кадраў МУС пачынаецца з 9 гадоў. У гэтым узросце дзеці могуць пайсці ў патрыятычныя клубы. Іх стварылі пры вайсковых частках унутранных войскаў МУС. У такіх клубах займаюцца каля 2 тыс. чалавек.

У Гродне такі клуб адкрылі ў 2022 годзе. Яго размясцілі на базе вайсковай часткі 5522 на вуліцы Чырвонаармейскай. Падчас адкрыцця клуба ў ім было 60 удзельнікаў. Планавалася, што дзяцей будуць навучаць вайсковай справе і знаёміць са зброяй.

Чытайце таксама: У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб