У мікрараёне Альшанка на вул.Агінскага адкрылі алкамаркет “Семь пятниц”.  Гэта першая ў Гродне крама гэтай сеткі. Там можна знайсці каля 3000 відаў напояў з розных краін, а таксама сыры, каўбасы і салодкасці, паведаміў “NewGrodno”.

У Гродна прыйшла новая сетка крамаў: у ёй спецыфічны асартымент і час закрыцця
Крама сеткі “Семь пятниц” на Альшанке. Крыніца: Instagram.

Краму “Семь пятниц” адкрылі яшчэ ў верасні 2021 года. Але дагэтуль яна працавала ў тэставым рэжыме, каб вывучыць попыт і наладкаваць гандлёвую матрыцу з улікам пажаданняў мясцовых жыхароў. У ёй прадстаўлены напоі з Францыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Германіі, Грузіі і Малдовы. Таксама ў краме можна набыць безалкагольныя напоі.

Можна набыць падарункавы сертыфікат і скарыстацца перадзамовай

Пакупнікі могуць набыць падарункавы сертыфікат на 33, 50 і 75 рублёў. Таксама можна скарыстацца перадзамовай: патэлефанаваць і прадавец загадзя збярэ тавары ў пакунак. 

Крамаў гэтай сеткі ў Беларусі больш за 50. Канцэпцыя – напоі і закускі.

Крама працуе штодзённа з 9:00 па 22:05.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы