Гродзенскі райвыканкам 11 студзеня адказаў на зварот, які падпісалі 754 чалавекі. Падпісанты прасілі праверыць, ці законна ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» асвятляўся штурм беларуска-польскай мяжы мігрантамі 16 лістапада 2021 года. Адказ з’явілася на сайце petitionsby.win.

Штурм польскай мяжы ў лістападзе 2021 года быў санкцыяваным? Гэта вынікае з адказу Гродзенскага райвыканкама на петыцыю
Адказ на петыцыю. Крыніца: petitionsby. win

Чыноўнікі Гродзенскага райвыканкама ў час праверкі не знайшлі парушэнняў заканадаўства. Але закон забараняе анлайн-трансляцыю несанкцыяваных масавых мерапрыемстваў. Атрымліваецца, што штурм мяжы 16 лістапада быў санкцыяваным.

Штурм польскай мяжы ў лістападзе 2021 года быў санкцыяваным? Гэта вынікае з адказу Гродзенскага райвыканкама на петыцыю
Падчас штурма беларуска-польскай мяжы. Крыніца: БЕЛТА

Што адбылося падчас штурма мяжы мігрантамі

Абвастрэнне крызіса на беларускай-польскай мяжы адбылося 16 лістапада 2021 года. Мігранты, якія пакінулі лагер 15 лістапада, пайшлі ў наступ. Яны кідалі камяні і рэзалі калючы дрот. У адказ польскія сілавікі ўжылі спецсродкі: слезацечны газ і святло-шумавыя гранаты.

Падзеі штурма на беларуска-польскай мяжы тэлеканал «Беларусь 1» трансляваў у прамым эфіры.