У Гродзенскай вобласці 14 студзеня пацярпелі 74 населеных пункта, у 373 населеных пунктах парушалася электразабеспячэнне. З-за дрэва, якое ўпала на чыгуначную каляіну, цягнік затрымаўся на 15 хвілін. Такі быў вынік ветру, хуткасць якога дасягала 26 м/с, паведаміў МНС.

Пацярпелі аўтамабілі, дахі будынкаў і нават чыгунка. Колькі аб’ектаў у Гродзенскай вобласці пашкодзіў моцны вецер
Настпупствы моцнага ветру щ Гродзенскай вобласці. Фота: grodno.mchs.gov.by

Што пацярпела ў Гродне

На вуліцы Курчатава ў Гродне дрэва ўпала на легкавы аўтамабіль. На Вялікай Траецкай ратаўнікі дэмантавалі ліст бляхі з казырка будынка і металічны дах. На Азёрскай шашы ў дашкольнай установе з даху сарвала рубероід.

Чытайце таксама: На Гарнавых з McDonald’s сарвала дах, а на Горкага ліхтар упаў на аўтамабіль. Што яшчэ пацярпела ў Гродне ад магутнага ветру

Колькі аб’ектаў пацярпела ў Гродзенскай вобласці:

  • 87 сельскагаспадарчых збудаванняў,
  • 13 прыватных жылых дамоў,
  • 4 гаспадарчыя збудаванні,
  • 5 аб’ектаў сацкультбыта,
  • 8 легкавых аўтамабіляў пашкоджаных сарванымі канструкцыямі і паламанымі дрэвамі;
  • на 15 хвілін спазніўся грузавы цягнік з-за падзення дрэва каля вёскі Бастуны (Воранаўскі раён);
  • у 373 населеных пунктах і 13 фермах парушалася электразабеспячэнне.

Служба МНС атрымала 17 паведамленняў пра падзенне дрэваў. Таксама паступіла шэсць паведамленняў пра дэфармацыю металічных канструкцый і адзін зрыў рубероіда з даху.