У пятніцу 14 студзеня на большай частцы Беларусі аб’явілі штармавое папярэджанне. Парывы ветру дасягалі 25−27 м/с, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Надзвычай моцны вецер мае быць і 15 студзеня.

Што вецер пашкодзіў у Гродне

На вуліцы Гарнавых вецер сарваў кавалкі металічнага пакрыцця з будынку McDonald’s.

Каля дома №16 на вуліцы Чайкінай з-за парыва ветру зламалася дрэва. Ніхто не пацярпеў. На стаянцы каля дома аўтамабіляў не было.

На Гарнавых з McDonald's сарвала дах, а на Горкага ліхтар упаў на аўтамабіль. Што яшчэ пацярпела ў Гродне ад магутнага ветру
Зламанае дрэва на вул. Л.Чайкінай.

На вуліцы Горкага парыва ветру не вытрымаў вулічны ліхтар. Ён упаў і пашкодзіў аўтамабіль, які быў прыпаркаваны побач.

На Гарнавых з McDonald's сарвала дах, а на Горкага ліхтар упаў на аўтамабіль. Што яшчэ пацярпела ў Гродне ад магутнага ветру
Упаўшы ліхтар на вул. Горкага. Крыніца: "Авто Гродно".

У мікрараёне Вішнявец вецер перакуліў вулічны комплекс для дзяцей. 

На Гарнавых з McDonald's сарвала дах, а на Горкага ліхтар упаў на аўтамабіль. Што яшчэ пацярпела ў Гродне ад магутнага ветру
Пашкоджаны дзіцячы комплекс. Крыніца: New Grodno.

У мікрараёне Альшанка вецер пашкодзіў білборд, а таксама перакуліў аўтамабільны прычэп на паркоўцы.

На Гарнавых з McDonald's сарвала дах, а на Горкага ліхтар упаў на аўтамабіль. Што яшчэ пацярпела ў Гродне ад магутнага ветру
Перакулены прычэп. Крыніца: New Grodno.

На вуліцы Пушкіна вецер пагнуў дарожны знак.

На Гарнавых з McDonald's сарвала дах, а на Горкага ліхтар упаў на аўтамабіль. Што яшчэ пацярпела ў Гродне ад магутнага ветру
Пагнуты дарожны знак на Пушкіна. Крыніца: New Grodno

Астравецкі і Смаргонскі раёны пацярпелі больш за ўсіх у вобласці

Больш за ўсіх ад ветру пацярпелі Астравецкі і Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці. У Астравецкім раёне вецер ламаў дрэвы. На дарогу паміж вёскай Гудагай і пунктам пропуску «Лоша» (мяжа з Літвой) упалі тры дрэвы. У Смаргонскім раёне дрэвы падалі на дарогу ў вёсцы Солы. У Бераставіцкім і Воранаўскім раёнах — у вёсках Эймінаўцы і Осава.

Супрацоўнікі філіялаў РУП «Гроднаэнэрга» працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці. Больш за 70 брыгад па ўсёй вобласці ліквідуюць наступствы моцнага ветру.