Іван Ціхан заявіў, што яму цяжка сумяшчаць спорт і працу на пасадзе кіраўніка федэрацыі лёгкай атлетыцы. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 5».

Гродзенскі лёгкаатлет Іван Ціхан аб’явіў пра сканчэнне спартовай кар’еры
Іван ЦІхан. Фота: БЕЛТА

«Так, закончыў кар’еру спартоўца. Сумяшчаць з кіраўніцтвам федэрацыі лёгкай атлетыцы цяжка. Працоўны дзень пачынаецца вельмі рана, а сканчаецца позна ўвечары. Больш увагі зараз буду вылучаць адміністрацыйнай працы, хоць пра трэніроўкі не забываю», — сказаў Іван Ціхан.

Іван Ціхан — майстар спору міжнароднага класа, срэбны прызёр у 2016 годзе і бронзавы прызёр ў 2008 годзе Алімпійскіх гульняў у кіданні молата. Чэмпіён свету ў 2003 і 2007 годзе.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Ціхан выказваўся ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. «За 25 гадоў Беларусь змянілася, а тыя, хто гэтага не бачыць, накіраваны на пошук негатыву, — сказаў Іван Ціхан. — Некаторыя кандыдаты не гатовыя да таго, каб быць прэзідэнтам, раней трэба было дасягнуць высокіх вынікаў. Цяпер важней за ўсё захаваць стабільнасць у краіне і прадухіліць спробы паўплываць на нашу незалежную палітыку».

Гродзенскі «Молочный мир» на фестывалі сыру ў 2017 годзе прадставіў прадукцыю пад назвай «Іван Ціхан». «Гэты сыр для спартоўцаў - ён высокакаларыйны i лёгка засвойваецца», сказаў Ціхан.

Гродзенскі лёгкаатлет Іван Ціхан аб’явіў пра сканчэнне спартовай кар’еры
Іван Ціхан з сырам пад назвай «Иван Тихон». Фота: Hrodna.life