Еўрасаюз разглядае магчымасць перамоваў з ААН і Беларуссю аб рэпатрыяцыі мігрантаў з беларуска-польскай мяжы праз гродзенскі аэрапорт. Пра гэта 11 лістапада паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на Reuters.

«Беларусь гатовая весці ўзаемапаважны дыялог з міжнароднымі партнёрамі для вырашэння любых адчувальных пытанняў, уключаючы тэму вяртання блізкаўсходніх бежанцаў на радзіму» — распавёў РИА Новости прэс-сактратар Міністэрства замежных справаў Анатоль Глаз.

Еўрасаюз хоча дамовіцца з Мінскам, каб рэпатрыяваць мігрантаў праз гродзенскі аэрапорт
Гродзенскі аэрапорт. Фота: minsknews.by

Ад 8 лістапада вялікая група мігрантаў, якую ацэньваюць ужо на 3−4 тыс. чалавек, жыве ў стыхійным лагеры каля памежнага перахода «Брузгі - Кузніца» пад Гродна. Мігранты хочуць патрапіць у Еўрасаюз, каб атрымаць прытулак у Германіі. Было некалькі спробаў прарыву мяжы, але польскія памежнікі лавілі ўсіх мігрантаў. Агулам ля мяжы з Беларуссю ўжо працуе каля 13 тыс. польскіх сілавікоў, уведзены надзвычайны стан. Польшча закрыла пункт пропуску ў Кузніцы.

Чытайце таксама: Некоторые пришли пешком, визы просрочены, понимают, что их используют. Что рассказали мигранты из лагеря под Гродно