Ноч на беларуска-польскай мяжы прайшла «досыць спакойна, толькі ў аўтамабіль паліцыі прыляцеў камень», паведамілі прадстаўнікі паліцыі Падляшскага ваяводства. Тысячы мігрантаў застаюцца на памежнай паласе з боку Беларусі і ў лесе непадалёк ад польскай мяжы, частка іх раніцай 9 лістапада апынулася каля літоўскай.

Каля паўтысячы мігрантаў ноччу перамясціліся да мяжы з Літвой, паведамляе Delfi.lt. Яны разбілі лагер каля вёскі Кадыш. Паводле інфармацыі выдання, мігрантаў прывезлі туды на вайсковых машынах.

Правительство Литвы предложило ўвесці надзвычайнае становішча на памежным з Беларуссю ўчастку. Рашэнне павінен зацвердзіць Сейм Літвы. Надзвычайнае становішча ўвядуць на месяц на тэрыторыі на пяць кіламетраў углыб краіны ад мяжы, таксама ў месцах рассялення мігрантаў. Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў узмацніць санкцыі і ўвесці іх супраць беларускіх аэрапортаў, бо праз іх мігранты трапляюць у краіну і рухаюцца далей.

Да мяжы з польскага боку сцягнута каля 12 тысяч салдат. За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 309 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, затрымана 17 чалавек. Таксама там знаходзяцца паліцыя, памежнікі і спецслужбы. 9 лістапада польскае Міністэрства абароны апублікавала відэа з беларускімі сілавікамі, якія ішлі ў бок лагера мігрантаў.

З 7 раніцы 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход Кузніцы (беларускі бок - Брузгі) для праезду аўтатранспарту. Памежнікі рэкамендавалі арыентавацца на пераходы ў Тэрэспалі і Баброўніках. Такое рашэнне звязана з адсутнасцю рэакцыі беларусаў на просьбы польскага боку аб прадухіленні незаконнага перасячэння мяжы, паведамілі ў прэс-службе памежнай аховы wiadomosci.onet.pl. За ноч чарга з грузавых аўтамабіляў на пераходзе ў Бераставіцы вырасла ў шэсць разоў. Фірмы пасажырскіх перавозак і Гродзенскі аўтавакзал адмяняюць рэйсы.

Ноччу "толькі прыляцеў камень", Літва ўводзіць надзвычайнае становішча, але "ўсё законна". Што вядома пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы
Сітуацыя ў Брузгах
Ноччу "толькі прыляцеў камень", Літва ўводзіць надзвычайнае становішча, але "ўсё законна". Што вядома пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы
Сітуацыя ў Бераставіцы

Чытайце таксама: «Скоропорт на Бобры». Что происходит с грузовыми и пассажирскими перевозками после закрытия Кузницы

Што здарылася на мяжы

Раніцай 8 лістапада вялікая група мігрантаў з рэчамі рушыла ў кірунку памежнага пераходу Брузгі-Кузніца Беластоцкая. Яны ішлі калонай проста па шашы. Замежнікаў суправаджалі людзі ў ваеннай форме са зброяй. Па розных ацэнках у групе знаходзілася ад 2000 да 4000 чалавек, у тым ліку дзеці. Не дайшоўшы да пераходу, мігранты павярнулі ў лес. Пазней на мяжу прыбылі сілавікі ў форме, падобнай да формы ўнутраных войскаў.

У лесе мігранты падышлі ўшчыльную да польскай мяжы, былі спробы перабрацца на той бок. Людзі крычалі "Германія". Мужчыны ссякалі дрэвы і кідалі ствалы на калючую агароджу, рэзалі дрот. У адказ польскія сілавікі ўжылі газ. Пазней былі чутныя стрэлы, паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта Беларусі - з польскага боку. Пра гукі стрэлаў паведамляюць і сёння.

Ноччу "толькі прыляцеў камень", Літва ўводзіць надзвычайнае становішча, але "ўсё законна". Што вядома пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы
Спроба штурму мяжы

Днём 8 лістапада шмат мігрантаў з рэчамі і спальнікамі бачылі ў Мінску, невялікія групы — у Гродне каля гандлёвых цэнтраў. Людзі працягвалі рух у бок мяжы да вечара.

Увечары 8 лістапада мігранты разбілі палаткі на мяжы, запалілі вогнішчы. Па паведамленнях чытача Hrodna.life, трасу М6 перакрылі - з боку Гродна легкавым аўтамабілем нельга было заехаць на Брузгі.

Так выглядаў лагер мігрантаў вечарам 8 лістапада

Абвастрэнне сітуацыі з мігрантамі, якія спрабуюць незаконна перасекчы польскую, літоўскую і латышскую межы з боку Беларусі, доўжыцца некалькі месяцаў. З 2 верасня ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводства Польшчы, прылеглых да мяжы з Беларуссю, дзейнічае надзвычайнае становішча.

Што кажуць беларускія ўлады

Парушэнняў закона або злачынстваў з боку мігрантаў на тэрыторыі Беларусі не зафіксавана, яны знаходзяцца ў нашай краіне законна, заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў выданню Sputnik. Ахова грамадскага парадку забяспечваецца і ў Мінску, і ў прымежных раёнах, сказаў ён.

У Міністэрстве абароны Беларусі мяркуюць, што "размяшчэнне 10 тысяч польскіх вайскоўцаў ля польска-беларускай мяжы (як было заяўлена міністрам нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча 25 кастрычніка 2021 г.) з'яўляецца істотнай ваеннай дзейнасцю". Мінабароны назвала такія дзеянні без апавяшчэння і запрошаных назіральнікаў парушэннем двухбаковых дамоўленасцяў. 

Беларускае ведамства лічыць абвінавачванні польскага боку неабгрунтаванымі і бяздоказнымі. Таксама ў Мінабароны заявілі, што Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы не нацэлена на канструктыўнае вырашэнне пытання і наўмысна выводзіць сітуацыю на палітычны ўзровень.

Министерство иностранных дел Беларуси 9 ноября перасцерагло польскі бок «ад выкарыстання любых правакацый супраць Рэспублікі Беларусь для апраўдання магчымых незаконных сілавых дзеянняў у дачыненні да абяздоленых бяззбройных людзей». МЗС Беларусі назваў «нязграбнымі» «незаможныя спробы польскага боку перакласці адказнасць за міграцыйную сітуацыю, якая дынамічна развіваецца, на Беларусь».