Навіны

Ігару Банцэру ўзмацнілі рэжым пакарання: яго пераводзяць у калонію

Гродзенскаму рок-музыку і палітзняволенаму Ігару Банцэру змянілі рэжым утрыманьня на больш жорсткі: з «хіміі» на калонію агульнага рэжыму. Прысуд вынеслі ў Віцебску 29 верасня.

У Віцебску Ігар Банцэр абываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9. Ён знаходзіцца там з 17 чэрвеня 2021 года і мусіў выйсці ў лютым 2022 года. Зараз жа гэты тэрмін пералічаны ў сувязі са зменай рэжыму на больш жорсткі.

Рашэнне вынес суд Чыгуначнага раёну Віцебска. Суддзя Аляксеенка прысудзіў Ігару пакаранне ў 1 месяц і 25 дзён калоніі агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам на пасяджэнні быў Краўцоў. Нагодай для змены рэжыму палічылі шэсць парушэнняў. Раней Ігар іх называў: не быў у ложку пасля «адбою», не пагаліўся, кепска прыбраўся ў камеры, заснуў на крэсле, нібыта крычаў на супрацоўніка ізалятара, у час адбывання пакарання запісаў відэа для кліпа Лявона Вольскага і Маргарыты Ляўчук.

Музыку ўзялі пад варту адразу пасля абвяшчэння прысуду. Спачатку яго змесцяць у СІЗА Віцебску, там ён будзе чакаць накіравання ў калонію. Пакуль невядома, якую менавіта.

15 верасня Ігар Банцэр выйшаў з штрафнога ізалятара (ШЫЗА). Музыку некалькі разоў працягвалі тэрмін знаходжання там. Агулам ён правёў у ШЫЗА 40 дзён. 19 з іх ён трымаў галадоўку і схуднеў на 10−15 кг. Вярнуўшыся з ізалятара, ён даведаўся пра ліст ад Юрыя Васкрасенскага з прапановай папрасіць памілавання. Музыка адмовіўся. У яго прынцыповая пазіцыя — «Не падпісваць лісты ад „праўладных дзеячоў“».

За што Ігар Бацэр адбывае пакаранне

Ігара Банцэра асудзілі за перформанс у верасні 2020 года, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прысудзіла яму 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Да таго пяць месяцаў Ігар знаходзіўся ў турме № 1 у Гродне. Ад 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў «сухую» галадоўку (не прымаў ежы і вадкасці) 16 дзён. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем. У выніку галадовак у яго пагоршылася здароўе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025