Затрыманыя супрацоўнік “Аміяк-3” Андрэй Башан і работнік “Хімвалакно” Вадзім Яфіменка цяпер на волі. Пра гэта 28 верасня паведаміў Telegram-канал “Суды, задержания. Гродно и область”.

Раней праваабаронцы меркавалі, што яны ў СІЗА КДБ па арт. 356 КК «Здрада дзяржаве». Звязацца з мужчынамі Hrodna.life пакуль не ўдалося.

Андрэя Башана затрымалі пасля начной змены 23 верасня. Вадзіма Яфіменку затрымалі ў яго кватэры ўвечары 22 верасня. Іншыя затрыманыя, якія выйшлі на волю пасля допыту, праходзяць сведкамі па справе арт. 356 КК. Яны далі падпіску аб неразгалошванні.


На выхадных 18-19 верасня ў Беларусі пачалі затрымліваць завадчан і стачкамаўцаў. У Гродне затрымалі некалькіх былых і дзеючых супрацоўнікаў “Гродна Азот”. Некаторых змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Увечары 26 верасня аб сітуацыі распавялі ў сюжэтах дзяржаўных тэлеканалаў. 13 затрыманых стачкамаўцаў і завадчан “Гродна Азот”, Беларускага металургічнага завода, Беларускай чыгункі і “Нафтана” знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Распачата справа па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх – здрада дзяржаве і стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Па першым артыкуле ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, па другім – да 10.

Гісторыя пераследу: