Колькасць выпадкаў Covid-19 ў Гродне з 30 жніўня па 5 верасня павялічылася на 36% у параўнанні з папярэднім тыднем. Выяўлена 583 інфікаваных. Колькасць пнеўманій вырасла на 35%. Але вакцынавацца гродзенцы не спяшаюцца. У Гродзенскай вобласці 141 тысяча чалавек атрымалі две дозы вакцыны. Першым кампанентам у Гродне прышчапілася 18,9%, паведамляе telegram-канал «Гродно Плюс».
Інфармацыя пра колькасць захварэўшых у Гродне з’явілася пасля доўгага перапынку. Амаль год дадзеных па гораду не адкрывалі. У ліпені паведамлялі пра колькасць вакцынаваных па абласцях. Тады высветлілася, што Гродзенская вобласць — апошняя па колькасці прывітых сярод дарослага насельніцтва.
Паводле інфармацыі сэрвісу «Наш свет у дадзеных» на 1 жніўня ў суседняй Літве па вакцынацыю звярнуліся 51% насельніцтва. З іх цалкам вакцынаваныя 44%, яшчэ 6,4% атрымалі першы кампанент вакцыны.
З 16 ліпеня ў гандлёвых цэнтра OldCity i Triniti распачалі працу пункты вакцынацыі супраць COVID-19. Прышчапіцца там можа кожны грамадзянін Беларусі. Пры сабе трэба мець пашпарт.
Як працуе пункт вакцынацыі ў OldCity?
У OldCity пункт вакцынацыі арганізоўвае гарадская паліклініка № 4. Пункт размяшчаецца на другім паверсе гандлёвага цэнтра. Графік працы пункта:
Буднія дні - з 16:00 па 19:00
Субота — з 12:00 па 15:00
Нядзеля — Выходны
Для дасягнення калектыўнага імунітэта трэба мець узровень вакцынацыі не меньш за 60%. Такой колькасці прывітых ужо амаль дасягнулі ў суседніх з Беларуссю еўрапейскіх краінах. Гранічныя з Гродзенскай вобласцю Літва мае 57,28%, Польшча - 50,08%.
Калі такога ўзроўню вакцынаваных дасягне Гродна, прагназаваць цяжка. Падчас нарады ў Віцебскім раёне 12 жніўня Аляксандр Лукашэнка сказаў: -«Дабравольная вакцынацыя! Жадае чалавек вакцынавацца — няхай вакцынуецца, не хоча — не трэба».
Чытайце таксама:
Как мы прожили год коронавируса в Гродно: действия властей, взаимопомощь общества и цифры, в которые не верил никто