19 жніўня каля 13.30 у стрыечнай сястры блогера Вадзіма Ермашука Наталлі Рубец пачаўся ператрус. У сілавікоў была пастанова на ператрус у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Невядома, ці звязана гэта справа з братам Наталлі, якому раніцай 19 жніўня прысудзілі 25 сутак арышту.

Раніцай 19 жніўня Наталлю павезлі даваць паказанні ва УУС Гродзенскага аблвыканкама са Шчучынскага РАУС, куды яна прыехала на суд да брата. З РАУС яе вывеў АМАП, распавяла дзяўчына. Яна не адказвала на званкі, але рэгулярна з’яўлялася онлайн — можна выказаць здагадку, што яе тэлефон вывучалі сілавікі.

Адвакат прыехала ва УУС і паўтары гадзіны прачакала дзяўчыну там, хоць за ёй абяцалі спусціцца праз пяць хвілін. Пазней ёй сказалі, што Наталля пайшла дадому. На тэлефонныя званкі дзяўчына не адказвала. Мама дзяўчыны Таццяна патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра знікненне чалавека. Паглядзець камеры, каб зразумець, праз які выхад Наталля пайшла, ва УУС адмовіліся.

Запатрабавалі ключы пад пагрозай узлому дзвярэй

А 12.30 высветлілася, што дадому Наталля паехала на ператрус з супрацоўнікам сілавых структур.

Статус Наталлі ў пастанове на ператрус не пазначаны. Раней яна змагла патэлефанаваць падчас дачы паказанняў і паведаміла, што яна праходзіць па справе сведкам.

Так як ключы дзяўчыны былі ў адваката, сілавік патэлефанаваў ёй. Адвакатка спрабавала пагаварыць з Наталляй, але ёй «забаранілі адказваць» на некаторыя пытанні. Каля 13.00 у кансультацыі Кастрычніцкага раёна адвакат упершыню за паўтары гадзіны ўбачыла сваю кліентку. Сілавік паказаў пастанову на ператрус і папрасіў ключы ад кватэры пад пагрозай узлому дзвярэй.

Наталля Пры гэтым была напалохана і нервавалася, заўважыла яе мама. Сілавік адзначыў: дзяўчына не затрыманая, яна можа перасоўвацца самастойна. Але чамусьці яе заўсёды суправаджалі, а карыстацца тэлефонам яна не магла.

Праз некалькі гадзін ў Наталлі Рубец скончыўся ператрус. Яна на свабодзе — падпіскі аб нявыездзе няма. У яе забралі тэлефон.

Чытайце таксама: В Щучине на 25 суток осудили блогера Vadimati. Он объявил голодовку