Нягледзячы на дождж, адкрыццё моста, якое пераносілі ўжо двойчы, адбылося. На цырымонію ў Гродна прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, на сённяшнім адкрыцці настаяў Уладзімір Каранік. Hrodna.life сабраў, аб чым яшчэ гаварыў Лукашэнка на мосце.
«Ведаеце, Аляксандр Рыгоравіч, нават калі залева будзе сёння, трэба прыехаць і адкрыць прэзідэнту гэты мост. Гэта будзе павага з боку краіны і прэзідэнта да гродзенцаў», — цытаваў Лукашэнка сваю размову з кіраўніком Гродзенскай вобласці.
«Мы збіралі грошы з усёй краіны, каб яго аднавіць, — прыводзіць „БелТА“ словы Аляксандра Лукашэнкі. — Я разумеў, што без гэтага моста Гродна задыхнецца. І былы ваш губернатар, і цяперашні выступалі за тое, каб хутчэй яго аднавіць. І дзякуй будаўнікам — у рэкордна кароткі тэрмін (усяго паўтара года) яны стварылі такі цуд, найпрыгажэйшы мост».
Лукашэнка падзякаваў усім прысутным. «Нам трэба даць справаздачу перад краінай — грошы на гэты мост вылучала ўся краіна, — нагадаў ён зноў. — Дзякую вам яшчэ раз за тое, што мы сустрэліся на гэтым ужо, напэўна, святым для гродзенцаў месцы».
«Гэтую зямлю, хто б як ні хацеў, мы нікому не аддамо, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — І палякі, якія жывуць тут, — гэта ваша зямля, я заўсёды гэта казаў. Там вас не чакаюць, там са сваімі не ведаюць, што рабіць. І ў гэтым кожны год будзеце пераконвацца».
«Таму жывіце тут, як заўсёды мірна, дружна — з рускімі, украінцамі, беларусамі, яўрэямі, татарамі. Жывіце па-людску. У той бок можна глядзець, але толькі бачыць сваю цікавасць так, як робяць яны: напалову. Але яны павінны разумець, што мы сваю зямлю нікому не аддамо — нават метра, нават кавалачка. Гэта наша — беларусаў, украінцаў, палякаў, рускіх, яўрэяў, татараў і іншых — зямля».
Чытайце таксама: Агнешка Ромашевска: здоровье Анжелики Борис ухудшилось, она согласилась на выезд в Польшу
Лукашэнка звярнуўся да суседніх краін. «Да звычайных людзей — магчыма, вашых сяброў, сваякоў, партнёраў па бізнесе, якія жывуць па той бок нашай дзяржаўнай мяжы. Да тых, хто, у адрозненне ад сваіх палітыкаў, імкнецца да міру і стварэння. Нягледзячы ні на што, наша паслядоўная дыпламатычная пазіцыя не змянілася. Гродзеншчына — гэта заходняя брама Беларусі. Яна заўсёды адкрытая для тых, хто прыходзіць да нас з мірам, паважае наш лад жыцця і нашы каштоўнасці. Вось гэтая брама — ласкава просім. Але хто з мячом прыйдзе…».
Чытайце таксама: Литва начала разворачивать нарушителей границы: принято официальное решение
«І хай адкрыты сёння ўсходні мост стане мостам сяброўства, які злучае краіны і народы», — дадаў ён.
Усходні мост перабудавалі са старога закінутага чыгуначнага моста. Ён стане часткай новага вялікага аб’язнога кальца вакол Гродна. Зараз ён самы высокі ў Беларусі. Яго вышыня над Нёманам — 32,5 м, даўжыня — каля 240 м, шырыня — 17,5 м. Прадугледжаны дзве паласы руху ў кожны бок.
Раней яго спрабавалі адкрыць ужо двойчы, і двойчы пад’езды да моста размывала дажджом. Першае адкрыццё планавалі на 3 ліпеня, Дзень незалежнасці. Тады яго перанеслі. Праз пару дзён, пасля моцнай залевы 5 ліпеня, затапіла новую развязку ля Пагаран, часткова абрынулася праезная частка і тратуар каля моста, размыла схілы. Гэта здарылася з-за таго, што на іх яшчэ не вырасла трава, расказаў тады Уладзімір Каранік для «Гродна Плюс», да таго ж была пашкоджана ліўнёўка. Пасля гэтага ўсё аднавілі, ліўнёўку перарабілі.
На новае ўрачыстае адкрыццё моста і канцэрт, запланаваны на 17 ліпеня, мусіў прыехаць Аляксандр Лукашэнка. Праз наступствы новага моцнага дажджу адкрыццё зноў перанеслі. Пасля дажджу 17 ліпеня ў тым жа месцы, што і раней, абрынулася частка ходніка, зноў размыла схілы. Гродзенцы заўважылі, што вада ў Нёмане стала жоўтай ад змытага пяску, а лініі берагоў дэфармаваліся.
Перад новым адкрыццём пад’езды да моста мадэрнізавалі на выпадак моцнага дажджу:
Увечары 6 жніўня на Савецкай плошчы пройдзе канцэрт, прысвечаны Дню будаўніка. Сярод запрошаных артыстаў - Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Тэа і Вольга Рыжыкава, Герман, гурт «Аўра», іншыя расійскія і беларускія выканаўцы. Уваход на мерапрыемства вольны, пачатак у 19:00. Спонсарамі называюць ТУП «Табак», ААТ «Молочный мир» і ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».
Рух па новым мосце ўжо адкрылі. Грамадскі транспарт паедзе 7 жніўня: гэта будзе гарадскі аўтобус № 52 «Вішнявец — Гродна Азот». Яго пусцяць па маршруце прыпынак «Вішнявец» — вул. Паўднёвая — шаша Індурская — вул. Кабяка — праспект Янкі Купалы — Усходні мост праз Нёман — М6 — вул. Белуша — аўтадарога паміж Белуша і праспектам Касманаўтаў - праспект Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот». У зваротным кірунку: прыпынак «Гродна Азот» — праспект Касманаўтаў - аўтадарога паміж праспектам Касманаўтаў і вул. Белуша — вул. Белуша — М6 — Усходні мост праз Нёман — праспект Янкі Купалы — вул. Кабяка — шаша Індурская — вул. Паўднёвая — прыпынак «Вішнявец». Маршрут планавалі адкрыць 18 ліпеня, але таксама адклалі праз разбурэнні каля моста.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…