Адкрыццё чацвёртага ў Гродне, «Усходняга» моста ў другі раз перанеслі. Спачатку яго хацелі адкрыць у Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня. Сёння, 17 ліпеня, на адкрыццё чакалі Лукашэнку. Абодва разы ўрачыстасці скасавала надвор’е.

Пра чарговы перанос адкрыцця моста напісаў 17 ліпеня Telegram-канал «Пул Первого». Паводле яго інфармацыі, старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік паведаміў пра стыхію і прывёў аргументы на карысць пераносу. Сярод іх — бяспека выкарыстання апаратуры і «зусім не святочная атмасфера», якую «падмачыў» лівень.

Чытайце таксама: На Калючынскай вады па калена, на Кірава стаяць тралейбусы. Проста ў Гродне дождж

Пра новыя даты адкрыцця пакуль не паведамляюць. Да гэтага трэба аднавіць размытыя адхоны, узбочыны і адрамантаваць дарогу ў раёне Пагаран.

"Атмасфера не святочная". Адкрыццё новага моста ў Гродне перанеслі ў другі раз
Рэпетыцыя адмененага свята прайшла на мосце напярэдадні, 16 ліпеня, пісаў autogrodno. by
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life