Моцная залева адбылася пасля абеда ў суботу 17 ліпеня. Пад вадой зноў апынуліся вуліцы горада. Hrodna.life сабраў інфармацыю, як пацярпеў горад ад непагадзі.

Затапіла вуліцу Калючынскую. Узровень вады падняўся амаль па калена. Рух тралейбусаў спыніўся. На вуліцы Кірава стварыўся затор. Аўтамабілі рухаліся па пешаходнай частцы.

Вуліца Калючынская. Відэа: Hrodna.life

Таксама пацярпеў раён Вішнявец. Там выпаў град. Пад вадой апынуліся дарогі на вуліцы Паўднёвай. Была затоплена стаянка і скрыжыванне каля крамы «Дионис». Каля вуліцы Кабяка часткова быў затоплены праспект Янкі Купалы.

Вуліца Паўднёвая. Стаянка каля крамы «Дионис».

Затапіла і Румлёўскі мост. А на развязцы каля ГЦ «Triniti» утварыўся корак.

У гандлёвым цэнтры «Карона» пацёк дах.

На Калючынскай вады па калена, на Кірава стаяць тралейбусы. Проста ў Гродне дождж

У цэнтры горада затапіла завулак Віленскі і вуліцу Савецкую. Таксама заліло кальцавую развязку каля ГЦ «Корона».

На новай дарозе каля Пагаранаў усё аўтамабільнае палатно сышло пад ваду. Супрацоўнікі МНС перакрылі рух.