Ідэолаг і Вольга Верамеенка ў краме "Адметнасць". Фота: Hrodna.life
Крама нацыянальных тавараў і рамесных вырабаў «Адметнасць» спыніла працу. Пакуль — часова. Праз вобшукі і агляды ў краме вынялі тавары на $ 4000 і гандляваць пакуль няма чым. Да таго ж, гаспадыня крамы Вольга Верамеенка асцерагацца чарговага пераследу за тавары з нацыянальнай сімволікай — раней яе асудзілі за «пікетаванне».
Краму «Адметнасць» стварылі ў 2018 годзе. Тут можна было набыць адзенне, сувеніры і рэчы для дома з беларускай сімволікай. Тавары бралі на рэалізацыю ў рамеснікаў і прадпрыемстваў - фабрык мастацкіх вырабаў. Крама была разлічана на беларусаў і турыстаў. У 2020 годзе гаспадары крамы — Сяргей і Вольга Верамеенкі - сутыкнуліся з ціскам.
— Зараз крама не працуе. Я вяртаю тавар, які ў нас быў на рэалізацыі, праводжу падлік таго, што забралі, што мы вінны рамеснікам і тым, у каго бралі тавар на рэалізацыю, вывожу мэблю, — расказала Вольга Верамеенка Hrodna.life.
Яна спадзяецца, што крама закрылася часова. Але на колькі зацягнецца такі стан, пакуль невядома. Пасля перапынку Вольга спадзяецца вярнуцца на тое ж месца на Кірава, 3 — пытанне з арэндай вырашаецца.
За два вобшукі ў жніўні 2020-га і сакавіку 2021-га і адзін агляд у краме і па месцы жыхарства ў Верамеенкаў вынялі тавараў і асабістых рэчаў на $ 4000. Апошні раз вынялі тавар на 2000 рублёў. Гэтыя грошы трэба кампенсаваць рамеснікам. Па выніку суда, вынятыя рэчы знішчаць. Вольга спадзяецца, што вынятыя па ранейшых справах рэчы могуць вярнуць, калі іх прызнаюць недатычнымі да справы.
Гаспадыню крамы «Адметнасць» Вольгу Верамеенка судзілі ў будынку РАУС 18 чэрвеня за «пікетаванне». Рэчавымі доказамі палічылі футболкі з выявай «Пагоні», званочак, банер. Раней Вольга правяла трое сутак у ізалятары, пакуль яе не адпусцілі да суда.
— Я працавала з 2018 года, кожны дзень усё гэта прадавала, а потым раптоўна аказалася, што я пікетую. То зараз зноў прыйдуць і скажуць, што я пікетую з вышыванкамі ці з лялькамі, — асцерагаецца Вольга.
Зараз у Вольгі можна купіць яе рамесныя вырабы з валяння, цацкі ці кубкі.
Чытайце таксама:
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…