У Гродне адкрылася “Адметнасць” – крама з нацыянальнай сімволікай

“Я раней чуў шмат пытанняў – дзе можна набыць падобнае ў Горадні? Ну вось цяпер тут”, – расказвае Сяргей Верамеенка, гаспадар крамы. Крама працуе з 12 лістапада па адрасе Кірава, 3. Тут можна набыць адзенне, сувеніры і рэчы для дома з беларускай сімволікай.

У продажы – усё, што датычыцца беларускіх, патрыятычных, нацыянальных тэмаў. Тавары бяруць на рэалізацыю ў рамеснікаў і прадпрыемстваў – фабрык мастацкіх выбараў. “Стараемся рабіць невялікую нацэнку, каб гэта было даступна для людзей”, – кажа сям’я Верамеенкаў, Сяргей і Вольга.

У Гродне адкрылася “Адметнасць” – крама з нацыянальнай сімволікай
Сяргей і Вольга Верамеенкі

Цана залежыць ад сабекошту. Цішоткі каштуюць ад 19 рублёў. Там, дзе вялікія затраты па друку, кошт – 23 і 25. Жаночая сукенка ад слонімскай фабрыкі каштуе 50 рублёў, світшоты – 42 і 48. Бейсболкі з бавоўны – 13 рублёў. Кубкі абыйдуцца ў 8,50 і 11. Таксама ў продажы ёсць дзіцячае адзенне, цацкі, нашыўкі, сувеніры, стужкі, значкі, магніты, абрусы. Верамеенкі – самі рамеснікі, валяюць з воўны. Іх вырабы таксама будуць прадстаўлены ў краме. З часам завязуць бчб-сцяжкі – сувенірныя і вялікія.

Крама разлічана на беларусаў і турыстаў, якія захочуць завезці дамоў “кавалачак беларускай адметнасці”. Падобныя крамы адчыніліся і ў іншых гарадах. Стваральнікі хочуць, каб у кожным беларускім доме былі рэчы з беларускім каларытам і беларускай адметнасцю.

У краму сям’я Сяргея – былога таксіста і палітычнага актывіста – і рамесніка Вольгі ўклала каля 3000 долараў. Столькі пацягнуў рамонт, закупка мэблі і прадукцыі. Адбіць суму плануюць праз паўгады ці год. Прасоўваць краму будуць праз старонкі ў сацсетках і аб’явы на рынку. “Усё залежыць ад пакупніцкай здольнасці нашых людзей. Наколькі яны здольны купіць сабе штосьці беларускае, а не проста аддаць на каўбасу”.

Гаспадары кажуць, што бачаць запатрабаванасць у падобных вырабах, а крама будзе дадаткам і яшчэ адной цаглінкай у беларускую свядомасць.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: