Навіны

Улады ліквідуюць «Гродна Лайф Медыя». Прычына: «дзейнасць забароненая заканадаўчымі актамі»

Пракуратура Гродна падала ў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пазоў аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф Медыя», якое з’яўляецца ўласнікам сайта Hrodna.life. Пра гэта стала вядома 2 жніўня. У працы фірмы пракурор убачыў «дзейнасць забароненую заканадаўчымі актамі». Падрыхтоўчае судовае пасяджэнне пройдзе 11 жніўня ў 14:50 у Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

У заяве, пададзенай «у мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў», пракурор Уладзімір Клішын сцвярджае, што «Гродна Лайф Медыа» праводзіць дзейнасць, забароненую законам. Перадусім маюцца на ўвазе нібыта парушэнні Закону аб СМІ.

Іскавая заява ў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Фота: Hrodna.life

Пракурор спасылаецца на два штрафы за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія фірме прысудзілі ў сакавіку і чэрвені 2021 года. Таксама ён спасылаецца на Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму і ўзгадвае, што тэлеграм-канал выдання 9 ліпеня суд прызнаў экстрэмісцкім.

Згодна з Грамадзянскім кодэксам і Палажэннем аб ліквідацыі, суд можа ліквідаваць юрыдычную асобу за неаднаразовыя або грубыя парушэнні закону.

«Прыватныя фірмы ствараюць новыя працоўныя месцы, плацяць падаткі і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны. Дзяржаўныя органы павінны спрыяць развіццю бізнесу, а не змагацца з ім. Вельмі крыўдна, што такім чынам, праз ліквідацыю паспяховай фірмы, улады змагаюцца з найлепшым рэгіянальным выданнем краіны. Але ж Hrodna.life гэта не юрасоба, а перадусім людзі, якія ствараюць сайт. Думаю, мы знойдзем спосаб застацца з нашымі чытачамі і працаваць далей на карысць горада, што мы і рабілі заўсёды», — кажа Аляксей Шота, дырэктар «Гродна Лайф Медыя» і галоўны рэдактар Hrodna.life.

Якія суды перажыла рэдакцыя Hrodna.life за апошнія паўгода

За першае паўгоддзе 2021 года рэдакцыю Hrodna.life двойчы судзілі за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 17.11 КаАП у рэдакцыі 2003 г. і арт. 19.11 КаАП у рэдакцыі 2021 года).

Першы суд адбыўся 19 сакавіка: тады фірму аштрафавалі на 400 базавых велічынь (11 600 рублёў), а Аляксея Шоту як фізасобу — на 25 базавых (725 рублёў). Таксама канфіскавалі адзін ноўтбук. Рэшту вынятай з рэдакцыі тэхнікі вярнулі толькі ў ліпені.

У чэрвені рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) — таксама за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да суда Ірына знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна адмовілася ад ежы.

Другі суд адбыўся 18 чэрвеня. Штраф 14 500 рублёў прысудзіла рэдакцыі Hrodna.life Ганна Леусік. Згодна з яе рашэннем, рэдакцыя нібыта адмыслова распаўсюдзіла фотаздымак з канала, які ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024